Чаму ЕГУ называюць універсітэтам будучыні і лабараторыяй інавацый?
Таму што тут адукацыя — гэта не толькі веды, але і прастора для дзеяння, сэнсаў і прафесійнага росту.
Запрашаем вас на серыю адкрытых онлайн-сустрэч для абітурыентаў, дзе вы даведаецеся больш пра паступленне, навучанне і магчымасці, якія адкрывае Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Разам з выкладчыкамі і экспертамі вы абмяркуеце ключавыя пытанні адукацыі сёння — ад візуальнага дызайну да IT.
Падключайцеся, каб атрымаць адказы, якія дапамогуць зрабіць усвядомлены выбар і пабудаваць уласную траекторыю будучыні. Вы можаце выбраць той вебінар, які найбольш вас цікавіць, выбраць некалькі ці зарэгістравацца адразу на ўсе!
🕠 Усе вебінары пачынаюцца ў 17:30 (GMT+2) і праходзяць онлайн ў Zoom.
Не ўпусціце магчымасць задаць пытанні наўпрост і даведацца больш пра будучыню разам з ЕГУ!