Міжнароднае супрацоўніцтва
Міжнароднае супрацоўніцтва дае студэнтам і выкладчыкам ЕГУ мноства магчымасцей: набыццё вопыту жыцця ў іншым культурным і моўным асяроддзі, удзел у розных праектах, стажыроўках, конкурсах. Поўны спіс прапанаваных напрамкаў можна ўбачыць ніжэй.
ЕГУ супрацоўнічае з еўрапейскімі і паўночнаамерыканскімі адукацыйнымі ўстановамі па наступных кірунках:
- пашырэнне спісу курсаў на англійскай, нямецкай і французскай мовах;
- праграмы атрымання сумеснай ступені (на стадыі распрацоўкі);
- арганізацыя стажыровак студэнтаў у Еўропе і Паўночнай Амерыцы;
- супольныя міжнародныя навукова-даследчыя праекты;
- членства ў міжнародных універсітэцкіх арганізацыях і аб’яднаннях;
- удзел у міжнародных акадэмічных конкурсах;
- міжнародныя канферэнцыі;
- удасканаленне сістэмы адміністрацыйнага і арганізацыйнага кіравання;
- абмен студэнтамі і выкладчыкамі.
Каб даведацца больш пра магчымасці праграм абмену, калі ласка, завітайце на англійскую ці рускую версіі нашай старонкі.