Агульная гісторыя і спадчына Літвы і Беларусі як увасабленне агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў пакуль не ў поўнай меры прадстаўлены еўрапейскай грамадскасці і маюць вялікі патэнцыял. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне мае матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына, звязаная з асобай Францыска Скарыны.
Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк – Вільня) – гэта ініцыятыва групы спецыялістаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Віленскай гімназіі імя Ф. Скарыны (Вільнюс, Літва), Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Полацк, Беларусь) і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (Полацк, Беларусь), падтрыманая Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі ў рамках Праграмы развіцця супрацоўніцтва і падтрымкі дэмакратыі.
Праект накіраваны на садзейнічанне захаванню і папулярызацыі спадчыны, звязанай з асобай Ф. Скарыны, на аснове мадэлі культурнага шляху Савета Еўропы, якая забяспечвае супрацоўніцтва і сінэргію шырокага кола зацікаўленых суб’ектаў, уключаючы органы ўлады адпаведных краін.
Дасягненне гэтай мэты чакаецца за кошт наступных асноўных вынікаў:
- Канцэпцыя Культурнага шляху Ф. Скарыны, распрацаваная і апрабаваная на прыкладзе гістарычнага шляху Полацак – Вільня;
- Павышэнне патэнцыялу ключавых зацікаўленых бакоў у Літве і Беларусі адносна поўнага і інклюзіўнага падыходу да захавання і папулярызацыі спадчыны на аснове канцэпцыі культурнага шляху;
- Ініцыяваныя кансультацыі і абмеркаванне канцэпцыі Культурнага шляху Ф. Скарыны з партнёрамі ў адпаведных еўрапейскіх краінах. Гэта створыць аснову для пабудовы сеткі, неабходнай для захавання матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, звязанай з асобай Ф. Скарыны, у шырокім геаграфічным і тэматычным кантэксце.
Тэрмін рэалізацыі праекта: сакавік – лістапад 2021 г.