Гісторыя

Акадэмічная ступень

Бакалаўр гісторыі

Тэрмін навучання

4 гады (8 семестраў) (пастаянная (вочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6121NX078

Апісанне праграмы

Бакалаўрская праграма «Гісторыя» рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гісторыі з тэарэтычнымі ведамі, практычнымі навыкамі і прафесійнымі кампетэнцыямі, якія адпавядаюць сучасным адукацыйным стандартам.

Праграма арыентавана на падрыхтоўку спецыялістаў шырокай гуманітарнай адукацыі, крытычна думаючых спецыялістаў-гісторыкаў у вольным ад ідэалагічнага кантролю і ўмяшання міжнародным акадэмічным асяроддзі. Выпускнікі праграмы будуць добра дасведчаныя пра мінулыя падзеі, з’явы, працэсы, будуць добра знаёмыя з метадалагічнымі традыцыямі ў гуманітарных і сацыяльных навуках, авалодаюць сучаснымі тэарэтычнымі і метадалагічнымі падыходамі да вывучэння і рэпрэзентацыі гісторыі ў рэгіянальным і транснацыянальным кантэкстах.

Выпускнікі праграмы будуць здольныя да пабудовы ўласнай кар’еры ў розных сферах, будуць умець адаптавацца да зменлівых патрэб рынку працы. Па выніках навучання на праграме мяркуецца, што выпускнікі авалодаюць акадэмічнай англійскай мовай і будуць гатовыя да навучання ў англамоўных магістратурах і далейшай інтэграцыі ў міжнародную акадэмічную супольнасць, будуць гатовыя да ўключэння ў дыскусіі аб ролі Беларусі і рэгіёна ў зменлівым еўрапейскім і глабальным кантэкстах.

Адметныя асаблівасці праграмы

  • міжнароднае акадэмічнае асяроддзе;
  • унікальны навучальны план і практычная накіраванасць праграмы;
  • магчымасць удзелу ў абменах і курсах Erasmus і OSUN;
  • сумесныя з партнёрамі курсы: OSUN; Бард-каледж, Нью-Йорк (Bard College, New York); Універсітэт Прынстан (Princeton University); Інстытут гісторыі Літвы;
  • вывучэнне рэгіянальнай і лакальнай гісторыі праз гісторыю асобных гарадоў (Вільня, Гданьск, Львоў) з правядзеннем выязных семінараў на базе партнёрскіх інстытуцый (Музей Другой сусветнай вайны, Гданьск, Польшча; Цэнтр гарадскіх даследаванняў, Львоў, Украіна);
  • асобаснае развіццё і развіццё навыкаў крытычнага мыслення;
  • арыентацыя на атрыманне даследчых кампетэнцый, уменне працаваць з крыніцамі і прэзентаваць вынікі сваёй працы ў публічнай сферы на беларускай, рускай і англійскай мовах;
  • арыентаванасць на падрыхтоўку спецыяліста-даследчыка, гатовага да рэалізацыі ўласнага даследчага праекта;
  • навучальны план і метады навучання прадугледжваюць магчымасць уліку індывідуальных адукацыйных патрэб (напрыклад, вывучэнне нямецкай і польскай моў);
  • паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, у тым ліку акадэмічнай англійскай мовы.

Мовы навучання

Англійская, беларуская

Кар’ерныя перспектывы

Значны аб’ём тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне вывучэння гісторыі дае магчымасць выпускнікам праграмы займаць актыўную пазіцыю на рынках працы і адкрывае магчымасці для працы ў розных дзяржаўных і недзяржаўных установах і арганізацыях.

Пасля завяршэння бакалаўрскай праграмы выпускнікі маюць магчымасць працягнуць навучанне на магістарскіх праграмах у еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтах.

  • Правядзенне навуковых даследаванняў, даследчыя праекты;
  • Эксперты, якія займаюцца публічнай гісторыяй і аналізам гістарычнай палітыкі;
  • Праца ў праектах па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны;
  • Супрацоўнікі ў архівах, музеях, бібліятэках;
  • Турызм;
  • Журналістыка і медыяпраекты.

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650