Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Сумесная магістарская праграма “Інтэгратыўныя ўрбаністычныя даследаванні” (INUS) — гэта інавацыйная двухгадовая міждысцыплінарная праграма па кірунку сацыяльных навук, якая рэалізуецца ў партнёрстве паміж Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (Літва), Тэхналагічным універсітэтам Брно (Чэхія) і Уроцлаўскім універсітэтам (Польшча).
Праграма дазваляе студэнтам вучыцца ў трох дынамічных еўрапейскіх гарадах — Брно, Вільнюсе і Уроцлаве — і асвойваць перадавую навучальную праграму, прысвечаную трансфармацыі гарадоў у постсацыялістычным кантэксце. INUS — першая ў сваім родзе праграма ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая інтэгруе горадабудаўніцтва, сацыяльныя навукі, палітыку і планаванне.
Чаму варта выбраць гэтую праграму?
- Еўрапейскі дыплом — сумесная кваліфікацыя ад трох еўрапейскіх універсітэтаў, прызнаная ў ЕС і за яго межамі.
- Практычная накіраванасць — супрацоўніцтва з мясцовымі ўстановамі, НДА і муніцыпалітэтамі па актуальных гарадскіх праблемах.
- Выкладчыкі-практыкі міжнароднага ўзроўню — курсы вядуць эксперты вядучых універсітэтаў і спецыялісты-практыкі ў сферы ўрбаністыкі.
- Прафесійныя сувязі — доступ да акадэмічных і прафесійных супольнасцяў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
- Гнуткі фармат навучання — вячэрнія заняткі і анлайн-модулі дазваляюць сумяшчаць навучанне з працай.
- Індывідуальнае акадэмічнае суправаджэнне — персанальная падтрымка на працягу ўсяго навучання.
- Від на жыхарства ў Літве — магчымасць атрымання віду на жыхарства ў Літве на час навучання.
Навучальны план
INUS — першая ў сваім родзе праграма ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая інтэгруе горадабудаўніцтва, сацыяльныя навукі, палітыку і планаванне. Навучальны план спалучае глыбокую тэарэтычную падрыхтоўку і практычны вопыт на працягу чатырох семестраў:
- Семестр I (Брно — “Прастора”)
Фокус: фізічная форма горада і скрыжаванні архітэктуры, палітыкі, эканомікі і грамадства
Ключавы курс: Студыя па гарадскім асяроддзі і стратэгіях (12 ECTS) - Семестр II (Вільнюс — “Актарамі”)
Фокус: ключавыя ўдзельнікі — дзяржава, супольнасці, бізнес — у фарміраванні будучыні гарадоў
Ключавы курс: Даследчы праект — Палітыка інтэгратыўнага урбанізму (12 ECTS) - Семестр III (Уроцлаў — “Палітыка”)
Фокус: гарадское кіраванне, развіццё інфраструктуры і палітыка ў постсацыялістычнай Еўропе
Уключае абавязковыя і электыўныя курсы па тэорыі горада, палітыцы і планаванні - Семестр IV — Магістарская праца
Індывідуальны даследчы праект у супрацоўніцтве з мясцовымі ўстановамі, НДА, муніцыпалітэтамі або прыватнымі кампаніямі
Праграма Інтэгратыўныя ўрбаністычныя даследаванні прапануе модульны фармат сесій: вячэрнія анлайн-заняткі ў прамым эфіры, актыўнае ўзаемадзеянне з выкладчыкамі, гнуткі графік, падтрымка акадэмічнай супольнасці і выніковая вочная атэстацыя.
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы INUS гатовыя да прафесійнай дзейнасці ў дзяржаўных структурах, некамерцыйным і прыватным сектарах, прымяняючы міждысцыплінарны падыход да вырашэння сучасных гарадскіх праблем.
Прыклады магчымых кар’ерных накірункаў:
- Спецыяліст па гарадскім планаванні і развіцці — удзел у распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій у органах гарадскога і рэгіянальнага кіравання.
- Дарадца па пытаннях муніцыпальнай палітыкі — экспертная падтрымка ў сферы інфраструктуры, жыллёвага будаўніцтва, мабільнасці і інклюзіўнай гарадской палітыкі.
- Кансультант па ўстойлівым развіцці — садзейнічанне міжнародным і мясцовым арганізацыям у прасоўванні зялёных, справядлівых і ўстойлівых гарадоў.
- Каардынатар узаемадзеяння з супольнасцямі — арганізацыя супрацоўніцтва паміж жыхарамі, уладамі і зацікаўленымі бакамі ў рамках гарадскіх праектаў.
- Стратэг у галіне «разумных гарадоў» — распрацоўка лічбавых і інавацыйных рашэнняў для кіравання і развіцця гарадоў.
- Даследчык і аналітык у галіне гарадской палітыкі — правядзенне прыкладных даследаванняў і ацэнка палітыкі ў аналітычных цэнтрах, НДА або навуковых установах.
Акадэмічная кар’ера — магчымасць паступлення ў аспірантуру па ўрбаністыцы, планаванні і сумежных дысцыплінах, правядзенне даследаванняў гарадскіх трансфармацый на лакальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях.
Умовы паступлення
Прыём на магістарскія праграмы ажыццяўляецца без уступных экзаменаў на падставе матывацыйнага інтэрв’ю і пацвярджэння ўзроўню валодання англійскай мовай (не ніжэй за B2). Таксама кандыдат павінен адпавядаць як мінімум аднаму з наступных крытэрыяў:
- Наяўнасць ступені бакалаўра ў галіне палітычных ці сацыяльных навук, архітэктуры, урбаністыкі, геаграфіі ці сумежных дысцыплін;
- Рэлевантная акадэмічная адукацыя ў спалучэнні з пацверджаным вопытам у сферы урбаністыкі, палітыкі або праектнай дзейнасці;
- Прадстаўленне структураванага рэзюмэ (CV), партфоліо і пераліку праектаў або публікацый, якія дэманструюць цікавасць да гарадской тэматыкі.
Да падачы дакументаў запрашаюцца матываваныя кандыдаты з розным адукацыйным і прафесійным вопытам.
📢 Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць на INUS?Інструкцыя |
Падаць онлайн- анкетуБудзе паведамлена |
📩 Напішыце нам: inus@vut.cz 🏛️ Сачыце за навінамі праграмы: https://inus.school/ |