Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
5 гадоў (10 семестраў) (сталая сесійная (завочная) форма)
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
На матэрыяле культурнай спадчыны Беларусі, Літвы і іншых краін Еўропы мы рыхтуем менеджараў культуры і спецыялістаў у крэатыўным турызме, здольных ствараць уласныя аўтарскія прадукты і ўвасабляць іх у жыццё.
Наша праграма ставіць найважнейшыя пытанні сучаснасці. Ці валодае Беларусь культурнай і гістарычнай суб’ектнасцю? Што такое еўрапейскі культурны кантэкст? І як выкарыстоўваць інтэлектуальную традыцыю Еўропы сёння? Як, працуючы са спадчынай, праектаваць будучыню?
Крэатыўны турызм заснаваны на стварэнні ўнікальнага эмацыйнага і культурнага вопыту, які чалавек атрымлівае ў працэсе падарожжа. Таму кожны турыстычны прадукт у крэатыўным турызме ствараецца як унікальны.
Сёння крэатыўны турызм — дынамічны сегмент сусветнага рынку турызму, які расце дзякуючы гатоўнасці спажыўцоў плаціць за арыгінальны прадукт. Ва ўмовах глабалізацыі і цыфравізацыі ён становіцца ўсё больш папулярным.
Такім чынам, мы вучымся разумець і ўключаць спадчыну ў разнастайныя кантэксты сучаснасці, даследуючы яе эканамічны, сацыяльны і экалагічны патэнцыялы. Для нашых студэнтаў спадчына — гэта спосаб рэалізаваць сябе ва ўнікальных праектах, шлях да пошуку сябе як Аўтара, аснова кар’ернага поспеху і капіталізацыі свайго таленту.
Чаму варта выбраць гэтую праграму?
- Навыкі прасоўвання і выкарыстання спадчыны — мы раскрываем магчымасці выкарыстання культурнага, сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага патэнцыялу спадчыны.
- Развіццё прадпрымальніцкіх кампетэнцый у культуры — студэнты асвойваюць культурны менеджмент, маркетынг і бізнес-стратэгіі для стварэння аўтарскіх прадуктаў у галіне культурнай спадчыны і турызму. Больш за 20 гадоў супрацоўніцтва з турыстычнымі арганізацыямі даюць магчымасць знаёміцца з актуальнымі трэндамі рынку, пашыраць прафесійныя сувязі і знаходзіць кар’ерныя перспектывы на міжнародным узроўні.
- Глыбокія веды ў сферы гісторыі культуры — студэнты атрымліваюць магчымасць вывучаць курсы па гісторыі, музеялогіі, антрапалогіі і гісторыі мастацтваў.
- Развіццё крэатыўнага мыслення — праграма арыентавана на фарміраванне навыкаў пошуку новых арыгінальных ідэй і знаходжання нестандартнага падыходу да вырашэння задач.
- Практычная накіраванасць — стажыроўкі ў музеях, архівах і даследчых цэнтрах у краінах Еўропы, удзел у экспедыцыях і міжнародных праектах.
- Дзве замежныя мовы — навучанне пачынаецца на рускай і беларускай мовах, з узмоцненым вывучэннем англійскай і паступовым пераходам на англамоўныя дысцыпліны. Дадаткова студэнты могуць асвойваць на выбар нямецкую або французскую мовы, пашыраючы свае кар’ерныя і акадэмічныя перспектывы ў краінах ЕС.
- Гнуткасць і індывідуальная траекторыя — магчымасць самастойна фармаваць навучальны план, спецыялізавацца ў розных галінах культурнай спадчыны, турызму і крэатыўных індустрый.
- Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+, OSUN, DAAD, Bard College Network), лекцыям выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Вучэбны план праграмы
Праграма «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» прапануе два фарматы навучання, адаптаваныя пад розныя адукацыйныя патрэбы студэнтаў:
сталы (вочны) і сталы сесійны (завочны)
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» валодаюць глыбокімі ведамі ў сферы культурнай спадчыны, турызму і крэатыўных індустрый, што дазваляе ім працаваць у дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях, а таксама распрацоўваць інавацыйныя праекты ў сферы культуры і турызму.
Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
- Каардынатарам культурных і адукацыйных праектаў — арганізацыя і кіраванне культурнымі ініцыятывамі, фестывалямі і адукацыйнымі праграмамі.
- Куратарская дзейнасць: музеі, галерэі, культурныя мерапрыемствы — распрацоўка выставачных праектаў, праца з экспазіцыямі і культурнымі мерапрыемствамі.
- Аўтарам-распрацоўшчыкам унікальных турыстычных прадуктаў — стварэнне ўнікальных маршрутаў і праграм у сферы крэатыўнага турызму.
- Стваральнікам унікальнага медыякантэнту пра культуру і падарожжы — праца з тэкстамі, фота- і відэаматэрыяламі, вядзенне тэматычных платформаў і блогаў.
- Экскурсаводам і гідам-перакладчыкам — правядзенне аўтарскіх экскурсій і тэматычных тураў.
- PR і SMM-менеджарам у культурных праектах — прасоўванне культурных ініцыятыў, праца з аўдыторыяй і медыя.
- Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягу навучання ў магістратурах Еўропы і ЗША.
Умовы паступлення
Залічэнне на праграму «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» ажыццяўляецца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя.
📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.
Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць анлайн- анкетуз 1 траўня |
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt ️📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы ў Instagram: @humart_ehu |