
Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Мэта магістарскай праграмы «Публічная палітыка» – падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, менеджменту ў сферы грамадзянскай супольнасці, а таксама для прафесійнай дзейнасці ў міжнародных і рэгіянальных грамадскіх арганізацыях.
Магістарская праграма «Публічная палітыка» ЕГУ была распрацавана сумесна з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды), які з’яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх цэнтраў па падрыхтоўцы прафесіяналаў у галіне публічнай палітыкі і адміністравання; і Нідэрландскім інстытутам дзяржаўнага кіравання ROI, які прапануе інавацыйныя праграмы навучання па месцы працы для дзяржаўных служачых.
Выпускнікі праграмы атрымліваюць якасныя веды і навыкі:
- разумення спецыфікі публічнай палітыкі, актуальных практык дзяржаўнага кіравання і сістэм дзяржаўнай службы;
- аналізу, распрацоўкі і рэалізацыі публічнай палітыкі, а таксама грамадскіх праграм і праектаў;
- працэдур і эфектыўных практык прыняцця палітычных рашэнняў;
- дыягностыкі і аналізу сацыяльна-эканамічных праблем развіцця грамадства;
- выкарыстання сучаснага інструментара палітычнага аналізу і тэхналогій палітычнага менеджменту;
- арганізацыі грамадскага дыялогу і ўдзелу грамадскіх арганізацый і грамадзян у фарміраванні публічнай палітыкі, уключаючы партнёрства дзяржаўнага і прыватнага сектараю
Навучальны план магістарскай праграмы «Публічная палітыка»
Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.
Кар’ерныя перспектывы
- аналітыкі нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтраў;
- прафесіяналы ў галіне дзяржаўнага кіравання;
- супрацоўнікі і менеджэры міжнародных арганізацый;
- палітычныя аналітыкі і кансультанты;
- менеджэры праектаў і PR-менеджэры;
- палітычныя аглядальнікі, журналісты;
- супрацоўнікі няўрадавых арганізацый і палітычных партый;
- працяг навучання ў дактарантуры універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Умовы паступлення
Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).
📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.
Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць онлайн- анкету |
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt 📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial |