Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Культурная спадчына — гэта не проста старое камене ці фальклор. Спадчына – гэта сэнсы, якія ствараюцца сёння. Як раскрыць патэнцыял культурнай спадчыны і навучыцца з ёй працаваць па-сапраўднаму сучасна? Навошта гэтыя новыя веды, як прымяніць іх на практыцы для вырашэння сацыяльных, палітычных, эканамічных і экалагічных праблем?
Калі вас цікавяць гэтыя пытанні, наша магістарская праграма – падыходнае месца, каб разабрацца з імі. Для гэтага ў нас ёсць супольнасць аднадумцаў, прызнаныя міжнародныя даследчыкі і эксперты, разнастайная сетка акадэмічных і інстытуцыйных партнёраў.
Наша праграма — гэта своеасаблівая лабараторыя даследаванняў і праектаў. Музеі, архітэктура, народныя традыцыі, канфлікты памяці і ідэнтычнасці, а таксама нядаўна ўсвядомленыя культурныя каштоўнасці сустракаюцца тут з сучасным мастацтвам, лічбавымі трансфармацыямі, сацыяльнымі тэхналогіямі і нават праблемамі вайны і міру. Кожны магістрант прыўносіць праблематыку, якая цікавіць яго/яе, і ўсе разам мы шукаем ключ да яе глыбокага разумення і эфектыўнага вырашэння. Акрамя даследаванняў, усе магістранты рэалізуюць уласныя практычныя праекты.
Чаму варта выбраць гэтую праграму?
- Новае бачанне культурнай спадчыны — развіццё кампетэнцый, якія дазваляюць раскрыць змястоўны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял культурнай спадчыны.
- Практычная арыентацыя — праграма арыентавана на рэальныя праекты, забяспечваючы практычныя навыкі для паспяховай прафесійнай дзейнасці ў дзяржаўных, прыватных і міжнародных структурах.
- Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вечаровы час і анлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
- Досвед у культурных сталіцах Еўропы — непасрэднае вывучэнне і аналіз падыходаў да развіцця спадчыны ў еўрапейскіх культурных цэнтрах.
- Эксперыментальная праектная лабараторыя — сумяшчэнне даследаванняў і практыкі, рэалізацыя ўласных творчых і прадпрымальніцкіх праектаў.
- Міжнароднае акадэмічнае асяроддзе — навучанне і праца ў атмасферы, якая адпавядае высокім еўрапейскім стандартам.
- Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+, OSUN, DAAD, Bard College Network), лекцыям выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Навучальны план праграмы
Праграма «Развіццё культурнай спадчыны» — гэта навучанне ў сталай сесійнай (завочнай) форме з рэгулярнымі кантактнымі анлайн-заняткамі, узаемадзеяннем з выкладчыкамі і аднагрупнікамі, гнуткім графікам, падтрымкай акадэмічнай супольнасці і выніковай атэстацыяй ва ўніверсітэце.
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы «Развіццё культурнай спадчыны» запатрабаваныя ў музейнай, даследчай і культурна-крэатыўнай сферах, а таксама ў міжнародных і лакальных арганізацыях, якія рэалізуюць культурныя праекты і ініцыятывы. Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
- Куратарам — арганізацыя і суправаджэнне выставачных і культурных праектаў у музеях, галерэях і культурных цэнтрах.
- Даследчыкам і аўтарам навуковага і навукова-папулярнага кантэнту — правядзенне даследаванняў, падрыхтоўка публікацый і прэзентацый у галіне культуры і спадчыны.
- Незалежным экспертам-кансультантам — ацэнка культурных праектаў, кансультаванне па пытаннях іх рэалізацыі і развіцця.
- Менеджарам культурных стартапаў — стварэнне і кіраўніцтва ўласнымі прадпрымальніцкімі праектамі ў сферы культуры.
- Экскурсаводам і гідам-перакладчыкам — рэалізацыя культурных і турыстычных праграм.
- PR і SMM-менеджарам — прасоўванне культурных і крэатыўных праектаў у сацыяльных сетках і медыяасяроддзі.
Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD), правядзенне ўласных даследаванняў у галіне культурнай спадчыны, музеялогіі, гісторыі мастацтваў, а таксама ў міждысцыплінарных гуманітарных і сацыяльных навуках у вядучых універсітэтах Еўропы і ЗША.