Акадэмічная ступень

Бакалаўр мастацтваў

Тэрмін навучання

4 гады (8 семестраў) (сталая (вочная) форма)
5 гадоў (12 семестраў) (сталая сесійная (завочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6123PX001

Апісанне праграмы

«Візуальны дызайн» — гэта праграма падрыхтоўкі высокакласных спецыялістаў у розных напрамках сучаснага дызайну. Тут традыцыйныя акадэмічныя тэхнікі спалучаюцца з інавацыйнымі тэхналогіямі, адкрываючы перад студэнтамі шырокія магчымасці для творчай самарэалізацыі.

Чаму варта выбраць гэтую праграму?

  • Творчае пагружэнне ў дызайн — праграма спалучае вывучэнне выяўленчага мастацтва і сучаснага дызайну, фарміруючы ў студэнтаў унікальнае мастацкае бачанне.
  • Баланс тэорыі і практыкі — студэнты асвойваюць гісторыю дызайну, гуманітарныя навукі і дызайнерскае мысленне, а таксама атрымліваюць навыкі працы ў 2D і 3D-дызайне.
  • Спалучэнне традыцыйных і інавацыйных тэхналогій — праграма ўключае як акадэмічныя тэхнікі (малюнак, жывапіс), так і сучасныя лічбавыя інструменты, уключаючы штучны інтэлект.
  • Выставачная дзейнасць — студэнты ўдзельнічаюць у галерэйных выставах, прадстаўляючы свае працы шырокай аўдыторыі.
  • Міжнародны вопыт — навучальныя паездкі ў Афіны, Фларэнцыю і іншыя еўрапейскія гарады дазваляюць вывучаць сусветныя тэндэнцыі ў мастацтве і дызайне.
  • Паступовая моўная адаптацыя — навучанне пачынаецца на рускай мове з інтэнсіўным вывучэннем англійскай і паступовым пераходам на англамоўныя дысцыпліны, забяспечваючы камфортную інтэграцыю ў міжнароднае акадэмічнае асяроддзе.
  • Глабальныя перспектывы — праграма дае доступ да міжнародных курсаў, акадэмічных абменаў Erasmus+ і OSUN, а таксама лекцыям вядучых экспертаў у сферы дызайну і выкладчыкаў прэстыжных універсітэтаў Еўропы і ЗША.

Вучэбны план праграмы

Праграма «Візуальны дызайн» прапануе два фарматы навучання, адаптаваныя пад розныя адукацыйныя патрэбы студэнтаў:
сталы (вочны) і сталы сесійны (завочны).

Кар’ерныя перспектывы

Выпускнікі праграмы «Візуальны дызайн» валодаюць унікальным спалучэннем мастацкага, тэхнічнага і крэатыўнага мыслення, што робіць іх запатрабаванымі спецыялістамі ў сферы графічнага дызайну, digital-арта, анімацыі і мультымедыйных тэхналогій.

Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:

  • Графічным дызайнерам – распрацоўка візуальных канцэпцый для брэндаў, рэкламы, упакоўкі і выдавецкай прадукцыі.
  • Дыджытал-дызайнерам – стварэнне лічбавых інтэрфейсаў, UX/UI-дызайн, праца з мультымедыйнымі праектамі.
  • Веб-дызайнерам – распрацоўка сайтаў, адаптыўных інтэрфейсаў і лічбавага кантэнту.
  • Дызайнерам прадуктаў і ўпакоўкі – праектаванне ўпакоўкі, прамысловага і прадметнага дызайну.
  • Ілюстратарам 2D/3D – стварэнне канцэпт-арта, кніжных і гульнявых ілюстрацый.
  • Дызайнерам відэагульняў – распрацоўка персанажаў, лакацый і графікі для гульняў.

Умовы паступлення

📢 Увага!

Залічэнне студэнтаў на праграму «Візуальны дызайн» адбываецца на падставе экзамену па кампазіцыі і матывацыйнага сумоўя.

📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.


Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
анлайн-
анкетуз 1 траўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
️📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы ў Instagram: @humart_ehu

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650