Трынаццатая сустрэча выпускнікоў ЕГУ ўжо зусім хутка!

Дарагія выпускнікі і выпускніцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта! З радасцю запрашаем вас на традыцыйную, ужо 13-ю сустрэчу выпускнікоў!

Гэты вечар — выдатная нагода зноў убачыцца з аднагрупнікамі, падзяліцца навінамі, успомніць студэнцкія гады і проста правесці час у цёплай атмасферы.

📅 27 чэрвеня
🕕 з 18:00 да 21:00
📍 Вільня

У праграме:
– лёгкія закускі і напоі
– фотазона
– адкрыты мікрафон
– і тая цёплая атмасфера, якой так не хапае па-за ЕГУ

⚠️ Звяртаем увагу: універсітэт не можа аказваць дапамогу ў атрыманні шэнгенскіх віз. Просім улічваць гэта пры планаванні паездкі.

Раскажыце сябрам-выпускнікам і не забудзьцеся адзначыць дату ў календары! Адрас мерапрыемства будзе дасланы пасля рэгістрацыі.

Да сустрэчы ў Вільні!
#EHUAlumniSummer2025

🔗 Спасылка на рэгістрацыю

Назад