Што такое Школа лічбавых кампетэнцый ЕГУ?
Школа лічбавых кампетэнцый (School of Digital Competencies) з’яўляецца філіялам Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта (Вільнюс, Літва). Гэта адукацыйная прастора, дзе студэнты асвойваюць фундаментальныя і прыкладныя дысцыпліны ў межах бакалаўрскай праграмы “Інфарматыка”.
Праграма была адкрыта ў 2022 годзе пры падтрымцы міжнароднай кампаніі EPAM Systems. З першых дзён Школа развівалася як асяроддзе, максімальна набліжанае да сучаснай IT-культуры і яе запытаў. У цяперашні час тут навучаюцца больш за 300 студэнтаў.
Прысвойваемая ступень: бакалаўр камп’ютарных навук
- Вочная: 3,5 года / 7 семестраў — у кампусе ЕГУ ў Вільнюсе
- Сесійная: 4,5 года / 9 семестраў — анлайн, з вячэрнімі заняткамі
Чаму студэнты выбіраюць Школу лічбавых кампетэнцый?
- Навучанне ў практыкаў: 90% нашых выкладчыкаў — дзеючыя інжынеры і распрацоўшчыкі.
- Індывідуальная траекторыя: ужо з першага семестра студэнт выбірае спецыялізацыю — Java, .NET або JavaScript/TypeScript — і паглыблена асвойвае яе на працягу чатырох семестраў.
- Практыка з першага курса: удзел у рэальных праектах, хакатонах, майстар-класах, каманднай распрацоўцы.
- Сучасныя тэхналогіі: навучанне ўключае Python, Algorithms and Data Structures, Data Analysis, Machine Learning, Cloud Technologies, Cryptography, Blockchain, AI.
- Гнуткі фармат: можна вучыцца вочна ў Вільнюсе або анлайн з любой кропкі свету.
- Моўная адаптацыя: навучанне пачынаецца на рускай з інтэнсіўным вывучэннем англійскай і паступовым пераходам на англамоўныя курсы. Гэта забяспечвае камфортную інтэграцыю ў міжнароднае і прафесійнае асяроддзе.
Прастора Школы арганізавана як сучасная навучальная лабараторыя — з павагай да індывідуальнасці кожнага студэнта і ўвагай да якасці адукацыйнага працэсу.
Ключавая асаблівасць — гнуткая структура і акадэмічная аўтаномія. Школа інтэгравана ў універсітэцкую сістэму, але валодае самастойнасцю, што дазваляе хутка ўкараняць сучасныя метады навучання, развіваць новыя фарматы і праводзіць мерапрыемствы — ад адкрытых семінараў да хакатонаў і канферэнцый па IT і GameDev.
Школа лічбавых кампетэнцый — гэта еўрапейскі дыплом і рэальны старт у IT-прафесію. З першых дзён вучобы студэнты працуюць над рэальнымі праектамі, ствараюць партфоліо і атрымліваюць рэкамендацыі ад вядучых спецыялістаў, што значна павышае іх шанцы на паспяховае працаўладкаванне падчас навучання.
Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць анлайн- анкетуз 1 траўня |
📩 Напішыце нам: informatics@ehu.lt ️📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы ўInstagram: @sdc_ehu |