Місія Універсітэта як студэнта-арыентаванага ўніверсітэта – заахвочванне развіцця грамадзянскай супольнасці праз прапанову гуманітарнай і liberal arts адукацыі студэнтам з Беларусі і ўсяго рэгіёну і забеспячэнне якасці адукацыі міжнароднага ўзроўню.
ЕГУ ажыццяўляе сваю дзейнасць у межах еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і кіруецца лепшымі практыкамі ліберальнай адукацыі. Навучанне ў ЕГУ ажыццяўляецца па мадэлі свабодных навук і мастацтваў (англ. Liberal arts), што дазваляе максімальна раскрыць творчы і акадэмічны патэнцыял студэнтаў, а таксама сфармаваць навыкі крытычнага мыслення і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Нашы каштоўнасці:
- Еўрапейскія каштоўнасці — заахвочваць ўсебаковае ўдасканаленне і дэмакратычныя погляды ў адносінах да асабістага і грамадзянскага развіцця студэнтаў праз навучанне па мадэлі вольных навук і мастацтваў і развіцця крытычнага мыслення.
- Якасць навучання — прадэманстраваць высокі акадэмічны і навучальны досвед.
- Гнуткасць — забяспечыць своечасовую і кампетэнтную рэакцыю на змены ў знешнім і ўнутраным асяроддзях.
Чаму ЕГУ?
- Сучасны погляд на адукацыю
- Міждысцыплінарнасць
- Навучанне з арыентацыяй на практыку
- Самастойнасць
- Індывідуальны падыход
- Міжнародны досвед
- Даступнасць і адкрытасць
- Падтрымка акадэмічный і сацыяльнай дзейнасці
Місія і стратэгія
З моманту свайго заснавання ў Мінску ў 1992 годзе прыярытэтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з’яўляецца распрацоўка і распаўсюджванне сацыяльна адказных крытычных даследванняў сферы сацыяльных і гуманітарных навук,забеспячэнне якасці адукацыі праз адзінства навучальных праграм з даследаваннямі, творчымі і прыкладнымі праектамі.
Згодна са Стратэгіяй ЕГУ на 2021-2026 г., універсітэт мае намер і далей ствараць умовы для атрымання максімальна якаснага акадэмічнага і даследніцкага досведу, забяспечваць інавацыйныя падыходы ў навучанні і выкладанні, спрыяць міжкультурнаму дыялогу і ўключэнню Беларусі і краін Усходняй Еўропы ў Еўрапейскую палітычную і акадэмічную супольнасць.
Даведацца больш пра стратэгічны план
Уплыў ЕГУ
ЕГУ аказвае моцны ўскосны ўплыў на Беларусь, які сёння выяўляецца хутчэй у прадастаўленні платформы для сеткавага ўзаемадзеяння выпускнікоў з блізкімі (дэмакратычнымі) каштоўнасцямі.
Патэнцыйны эфект можа быць узмоцнены за кошт умацавання сувязей з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, вырашэння ўнутраных праблем і паляпшэння адукацыйнай праграмы.
Даследаванне ўплыву ЕГУ на краіну паходжання (Беларусь)
Акадэмічная свабода
ЕГУ мае аўтаномію, якая заснаваная на прынцыпах самакіравання і акадэмічнай свабоды. ЕГУ з’яўляецца неад’емнай часткай еўрапейскай і сусветнай акадэмічнай супольнасці. Універсітэт прызнае еўрапейскія каштоўнасці і ў сваёй дзейнасці кіруецца палажэннямі Вялікай хартыі універсітэтаў, Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і іншымі нормамі міжнароднай навукова-акадэмічнай супольнасці.
Студэнты
Студэнты ЕГУ навучаюцца на праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры ў вочным, пастаянным сесійным (завочным) і мяшаным (англ. “Blended”) фарматах. Як паўнавартасны удзельнік Балонскага працэсу ЕГУ дае студэнтам шырокія магчымасці ўдзелу ў праграмах мабільнасці. Высокая канкурэнтаздольнасць адукацыйных праграм ЕГУ значна павышае магчымасці студэнтаў паспяхова ўладкавацца на працу ў розных сферах дзейнасці як у Беларусі, так і за мяжой. Усе выпускнікі ЕГУ атрымліваюць дыпломы, якiя прызнаюцца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Падрабязней пра навучанне
Выпускнікі
Глядзець відэа
З моманту заснавання ЕГУ ў 1992 годзе ўніверсітэт скончыла звыш за 4000 чалавек. ЕГУ ганарыцца дасягненнямі сваіх выпускнікоў і штогод уручае ўзнагароду “Выбітнаму выпускніку ЕГУ”.
Высокая якасць адукацыі робіць выпускнікоў ЕГУ запатрабаванымі на сучасным рынку працы. Згодна з вынікамі апошняга апытання, каля паловы выпускнікоў ЕГУ зарабляе больш за сярэдні штомесячны заробак у Мінску. Шматлікія выпускнікі працягваюць навучанне ці працуюць больш чым у 30 краінах свету.
Ганаровыя дактары ўніверсітэта
Званне «Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта» прысуджаецца найбольш выбітным навукоўцам, дзяржаўным, грамадскім, рэлігійным і палітычным дзеячам Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў за выключныя дасягненні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, універсітэцкай адукацыі і культуры; за істотны ўнёсак у развіццё дэмакратыі і рэалізацыю прынцыпаў прававой дзяржавы; за плённы ўнёсак у развіццё культуры і паспяховае спрыянне міжкультурнаму дыялогу.
Падрабязней пра Ганоровых дактароў