Адзіны нумар тэлефона дапамогі ў Літве – 112. На гэты нумар можна бясплатна патэлефанаваць і з мабільнага, і са стацыянарнага тэлефона. Па гэтым нумары можна выклікаць экстраную дапамогу (хуткую дапамогу, пажарную службу і паліцыю).
На нумар 112 належыць тэлефанаваць толькі ў выпадку ўзнікнення раптоўнай пагрозы жыццю, здароўю, бяспецы, навакольнаму асяроддзю ці маёмасці.
Медыцынская дапамога ў сітуацыях без наўпроставай пагрозы жыццю
ЕГУ мае падпісаную дамову аб забеспячэнні медыцынскіх паслугаў з прыватнай клінікай Fama Bona. Захварэўшы, студэнт можа ў ёй зарэгістравацца на прыём да доктара. Запісваючыся, неабходна паведаміць, што Вы студэнт ЕГУ. Прыём у тэрапеўта для нашых студэнтаў бясплатны, аднак за аналізы трэба будзе плаціць.
Адрас клінікі:
вул. Укмяргес, д. 298А (Ukmergės g., 298A)
Тэлефон рэгістратуры: +370 5 246 07 27
Час працы: панядзелак – пятніца, ад 8:00 да 19:00
Даезд: аўтобусам № 5 да канцавога прыпынку (Pašilaičių st.)
Псіхалагічная дапамога студэнтам ЕГУ:
Для аказання псіхалагічнай падтрымкі і дапамогі ў крызісных сітуацыях у ЕГУ працуе псіхолаг Алена Васільева-Падабед. Алена праводзіць індывідуальныя кансультацыі.
Кантакты для сувязі:
alena.vasilyeva-padabed@ehu.lt
Тэлеграм: @psychologistEHU