У Вільні грамадскі транспарт прадстаўлены аўтобусамі, тралейбусамі і прыватнымі мікрааўтобусамі. У Вільні дзейнічае сістэма электронных білетаў і пагадзіннай аплаты праезду (электронны білет на 30 ці 60 хвілін з неабмежаванай колькасцю перасадак у аплачаны час) альбо аднаразовыя квіткі на праезд.
Поўны кошт праезду на 30 і 60 хвілін складае 0,65 еўра і 0,95 еўра адпаведна, электронны білет каштуе 1,50 еўра. Кошт аднаразовага квітка ў вадзіцеля – 1 еўра (поўны), 0,50 еўра (ільготны). Студэнты дзённай формы навучання могуць купляць ільготныя квіткі (з 80% зніжкай) толькі з моманту атрымання студэнцкага пасведчання. Студэнцкі праязны электронны білет на грамадскі транспарт каштуе 5,80 еўра (аўтобус і тралейбус).
Больш падрабязную інфармацыю наконт грамадскага транспарту Вільні вы знойдзеце тут.
Студэнты-ўладальнікі літоўскага студэнцкага білета ці ISIC маюць права на ільготныя білеты на грамадскі транспарт. Інфармацыю датычна атрымання літоўскага студэнцкага білета можна знайсці тут.
Грамадскі транспарт пачынае рух каля 5:00 і заканчвае працу пасля 23:00. У ноч з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю курсуюць начныя аўтобусы. Інфармацыю пра транспартныя маршруты можна атрымаць з мапы грамадскага транспарту.
Выклікаць таксоўку можна праз рэсурс Etaksi, а таксама, выкарыстоўваючы мабільныя дадаткі Bolt і Uber.
Даехаць цягніком ад Вільні да Каўнаса можна прыкладна за 1 гадзіну. Інфармацыя пра чыгуначнае злучэнне і расклад руху цягнікоў – тут.
Міжнародны аэрапорт Вільні прапануе рэйсы ў розныя еўрапейскія сталіцы, дзе можна зрабіць перасадку і дабрацца амаль у любую частку свету.