Лабараторыя даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва

Лабараторыя даследванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва вывучае разнастайныя формы і паняцці візуальнай культуры і сучаснага мастацтва, даследуе новыя тэарэтычныя падыходы да візуальных і культурных даследванняў і распрацоўвае навучальныя планы і праграмы.

Лабараторыя арганізоўвае канферэнцыі, семінары і выдае кніжную серыю «Культурныя і візуальныя даследванні».

Дзейнасць Лабараторыі даследванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва

Лабараторыя візуальных і культурных даследванняў заснаваная ў 1999 г. у ЕГУ (Мінск) даследвальнікамі Альмірай Усманавай і Андрэям Горных. У 2013 г. Лабараторыя была аб’яднаная з Цэнтрам вывучэння сучаснага мастацтва пад кіраўніцтвам Елены Прэнц і перайменаваная ў Лабараторыю даследванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва. Лабараторыя ладзіць даследвацельскіе семінары, навуковыя канферэнцыі, ладзіць адукацыйныя, мультымедыйныя і арт-праекты.

Візуальная культура і сучаснае мастацтва – междысцыплінарны накірунак, які ўзнік на скрыжаванні філасофіі, семіотыкі, культурных даследванняў, сацыялогіі, гендэрных і посткаланіальных даследванняў, псіхааналіза, тэорыі кінематографа і арт-крытыкі. Такі междысцыплінарны падыход накіраваны на комплекснае даследванне феномена сучаснай візуальнай культуры і фармаванне метадалогіі аналіза візуальнага вобраза ў дачыненні да розных тыпах візуальных «тэкстаў».

Асноўныя кірункі даследаванняў Лабараторыі:

  • Аналіз формаў і значэнняў разнастайных візуальных практык, што вызначаюць спецыфіку сучаснай культуры (кінематограф, тэлебачанне, рэклама, мастацтва, public art, гарадская прастора, новыя медыі).
  • Даследаванне тэарэтычных падыходаў да вывучэння візуальнай культуры і іх крытычнага патэнцыялу для аналізу сучасных візуальных практык.
  • Праблемы бачання і візуальнасці ў еўрапейскай філасофіі і сацыяльных навуках (эпістэмалагічныя, антрапалагічныя і ідэалагічныя аспекты).
  • Выяўленне спецыфікі савецкіх і постсавецкіх візуальных практык, іх сувязі з дамінуючымі ідэалагічнымі праектамі, іх гістарычнай дэтэрмінаванасцю, фармальна-эстэтычнымі аспектамі і зместавымі трансфармацыямі візуальных дыскурсаў.
  • Праблемы выкладання дысцыплін, звязаных з тэорыяй і метадалогіяй аналізу візуальнага вобраза (датычна розных сацыяльных праблем і дысцыплінарных метадалогій) і, шырэй, – выкарыстання візуальных вобразаў у дыдактычных мэтах (візуалізацыя ды інш.).
  • Праблемы медыялізацыі і папулярызацыі навуковых ведаў у мультымедыйным фармаце.

У перыяд 2004–2010 гг. дзейнасць лабараторыі была звязаная з рэалізацыяй міжнароднага навукова-адукацыйнага праекта ў рамках рэгіянальнага семінара (Re-SET Higher Education Support Project: 2004–2006 Rethinking Visual and Cultural Studies: new subjects, methods, and teaching strategies, 2007–2009 Visual Studies of Immedia: Exploring the Postmodern Immediacy of mass media, 2010 – Discipline and Method: on the theoretical identity of Visual Studies), прысвечанага даследаванням візуальнай культуры ў постсавецкай прасторы і метадам выкладання дысцыплін, звязаных з вывучэннем візуальнай культуры ва ўніверсітэтах рэгіёна. За гэты час адбылося 11 міжнародных семінараў з удзелам каля 30 выкладчыкаў з постсавецкіх універсітэтаў. У рамках праекта выступалі з лекцыямі такія вядомыя тэарэтыкі, як Майкл Эн Холі, Кіт Моксі, Стывен Мэлвіл, Марк Постэр, Джанэт Вулф, Джэймс Элкінс, Скот Лэш, Лаўра Малві, Томас Эльзасэр і інш.

Лабараторыя таксама ажыццяўляе праект «ARTES LIBERALES», асноўная мэта якога – папулярызацыя ідэі адукацыі ў галіне liberal arts на прыкладзе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У межах праекта ладзяцца лекцыі, семінары, прэзентацыі, круглыя сталы і выставы (фатаграфія, дызайн, гісторыя). Кіраўнічка праекта – Альміра Усманава.

Прыналежнасць да асацыяцый:

  • Чалецтва ў Міжнароднай асацыяцыі па візуальных даследаваннях, заснаванай у 2010 г. Ад 2010 г. мы ўваходзім у склад еўрапейскай сеткі акадэмічных праграм па візуальнай культуры (Visual Culture Studies in Europe).

Публікацыі супрацоўнікаў Лабараторыі:

Кніжная серыя па візуальных і культурных даследаваннях (выпускаецца пачынаючы ад 2003 года):

  • Горных, А. Медиа и общество. Вильнюс: ЕГУ, 2012. 346 с.
  • Элкинс, Дж. Исследуя визуальный мир / пер. с англ. – Вильнюс : ЕГУ, 2010. – 534 с.
  • P.S. Ландшафты: оптики городских исследований. Сборник научных трудов / отв. ред. Н. Милерюс, Б. Коуп. Вильнюс: ЕГУ, 2008. 474 с.
  • Белорусский формат: невидимая реальность. Сборник научных трудов / отв. ред. А.Р. Усманова. Вильнюс: ЕГУ, 2008. 552 с.
  • Гендер и трансгрессия в визуальных искусствах. Сборник научных статей / отв. ред. А.Р. Усманова. Вильнюс: ЕГУ; М.: ООО «Вариант», 2007. 218 с.
  • Визуальное (как) насилие. Сборник научных трудов / отв. ред. А.Р. Усманова. Вильнюс: ЕГУ, 2007. 380 с.
  • Би-текстуальность и кинематограф / под ред. А. Усмановой. Минск: Пропилеи, 2003. 188 с.

Мультымедыйныя выданні, кароткаметражныя і дакументальныя фільмы:

  • 2005–2006 ─ серыя кароткаметражных фільмаў для тэлеканала ЛАД: «Мінск – нябачны горад», «Культура спажывання».
  • 2006 ─ «Лініі адрознення ў гісторыі мастацтва» (Ала Пігальская).
  • 2008 ─ «Рэпрэзентацыя Другой сусветнай вайны ў савецкім кіно 1940–1960-х гг.» (А. Горных).
  • 2010 ─ «Тэлебачанне як спосаб вытворчасці ведаў» (А. Горных).
  • 2012 ─ удзел у стварэнні 24 выпускаў тэлевізійнай перадачы «In-Between» (праграма ЕГУ для тэлеканала БелСАТ).
  • 2012 ─ мультымедыйны дыск «Візуальныя даследаванні ў дыгітальную эру».

Супрацоўнікі Лабараторыі на 2021/22 г.:

  • Выкладчыкі: праф. Альміра Усманава, праф. Андрэй Горных, лектар Павел Няхаеў, лектар Вікторыя Канстанцюк, Ксенія Шталенкова
  • Афіляваныя даследчыкі: Вольга Салахеева (музыкант, куратар, даследчыца), Вікторыя Муйсвік (арт-крытык, куратар, даследчыца), Алеся Серада (даследчыца), Ганна Карпенка (куратар, даследчыца), Наталля Ненаракомава (куратар, даследчыца), Антаніна Сцебур (куратар, даследчыца), Вольга Кіўлюк (праект Film! Film! Film!), Веліна Пешкур (праект Film! Film! Film!)
  • Студэнткі – праект Film! Film! Film!: Караліна Рынкевіч («Медыя і каммунікацыя», 5 курс), Арына Бакач («Медыя і каммунікацыя», 1 курс), Анна Варобіна («Медыя і каммунікацыя», 2 курс), Елізавета Рогава (Візуальны дызайн», 2 курс), Анастасія Шайко («Медыя і каммунікацыя», 3 курс)

Кантакты

Электронная пошта – almira.ousmanova@ehu.lt