Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт вытрываў і паспяхова ажыццяўляе сваю місію дзякуючы неацэннай ролі ўрада Літвы, які дапамог ЕГУ захаваць акадэмічныя свабоды і ўзнавіць універсітэт у Вільні, і няспыннай падтрымцы донараў.

Мультыдонарскі Траставы фонд ЕГУ быў заснаваны ў рамках фінансаванага Еўрапейскім саюзам праекту “EU4Belarus: Support to the European Humanities University”, які ажыццяўляецца Цэнтральным агенцтвам кіравання праектамі Літвы (Centrinė projektų valdymo agentūra).

Мэта Траставага фонду – кансалідаваць донарскую падтрымку, што атрымлівае ЕГУ, і забяспечыць эфектыўнае і цэнтралізаванае кіраванне фінансавымі рэсурсамі.

З 2022 года каардынацыя дзейнасці Траставага фонду ўскладзеная на Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (Centrinė projektų valdymo agentūra), якое валодае значным досведам адміністравання праграм і праектаў, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам, міжнароднымі донарамі і дзяржаўным бюджэтам Літвы.

Паспяховая дзейнасць ЕГУ наўрад ці магчымая без донарскай дапамогі: плата за навучанне, якую бярэ Універсітэт, пакрывае толькі частку яго выдаткаў, а ў кантэксце актуальных выклікаў асабліва важна падтрымліваць і прасоўваць незалежную адукацыю беларускіх студэнтаў, заснаваную на еўрапейскіх каштоўнасцях. Павышэнне якасці сістэмы кіравання ўніверсітэтам і дзейнасць Траставага фонду таксама наўпрост умацоўваюць дэмакратычныя працэсы.

На дадзены момант ЕГУ падтрымліваюць розныя зацікаўленыя бакі, такія як Еўрапейская камісія, Шведскае агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA), Рада міністраў Паўночных краін, урады Нідэрландаў, Ісландыі, Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Некамерцыйная арганізацыя Friends of EHU, што месціцца ў ЗША, таксама мабілізуе сродкі і займаецца зборам ахвяраванняў на карысць ЕГУ.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт выказвае вялікую падзяку ўсім донарам, што аказалі фінансавую ці іншую дапамогу, без якой немагчыма было б узнавіць універсітэт у Вільні і забяспечыць яго далейшае развіццё. Вы таксама можаце далучыцца да гэтага ганаровага спісу донараў і ахвяраваць сродкі на падтрымку ЕГУ.

Падтрымаць ЕГУ

Вы таксама можаце ахвяраваць сродкі, зрабіўшы грашовы перавод на банкаўскі рахунак універсітэта. Падчас афармлення пераводу ў раздзеле «Bank transfer information/інфармацыя для банкаўскага пераводу», калі ласка, пазначце «Ахвяраванне для Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта».

Назва банка: AB SEB bankas
Адрас банка: Konstitucijos pr. 24, LT–08105 Vilnius, Lietuva
Інфармацыя для банкаўскага пераводу: Donation to the European Humanities University
SWIFT: CBVILT2X
Уладальнік рахунку: Europos humanitarinis universitetas
Нумар рахунку: LT167044060005813699