У склад Групы кансерватараў у Паўночнай радзе ўваходзяць прадстаўнікі сямі партый кансерватыўнага кірунку з усіх краін Паўночнай Еўропы. Дэлегацыя з 16 парламентарыяў пад кіраўніцтвам Ханса Вальмарка (Памяркоўная кааліцыйная партыя, Швецыя) сустрэлася з кіраўніцтвам ЕГУ і абмеркавала накірункі супрацоўніцтва з універсітэтам.
З першых гадоў пасля пераезда ЕГУ у Вільню Рада міністраў Паўночных краін і Паўночная рада аказвалі значную падтрымку па аднаўленню дзейнасці і місіі ўніверсітэта. Прынамсі ў 2007 годзе першым старшынём Кіраўнічай рады ЕГУ быў абраны былы генеральны сакратар Рады міністраў Паўночных краін і губернатар Стакгольма Пэр Ункель, які раптоўна памёр у 2011 годзе. Падчас сустрэчы прадстаўнікі кіруючых і апазіцыйных кансерватыўных партый краін Паўночнай Еўропы выказалі шчырую зацікаўленасць па дасягненнях выпускнікоў універсітэта, асаблівасцях навучальнага працэса па мадэлі вольных навук і мастацтваў, а таксама грамадзянскіх і сацыяльных праектах студэнтаў ЕГУ.
Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам універсітэта старшыня Групы і чалец шведскага Рыксдага сп-р Вальмарк адзначыў: «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт уяўляе сабой выдатны прыклад сапраўднага інстытуцыянальнага будаўніцтва, накіраванага на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Наша дэлегацыя з задавальненнем азнаёмілася як з дасягненнямі ЕГУ, пачынаючы са стварэння ўніверсітэта ў Мінску ў 1992 годзе, так і з гарызонтамі далейшага развіцця ўніверсітэта».
«Каштоўнасці ЕГУ — фарміраванне крытычнага мыслення, вольны запыт і асабістая адказнасць — прызнаюцца асноўнымі каштоўнасцямі і ў межах заходняй акадэмічнай традыцыі, і я рады, што Паўночныя краіны з’яўляюцца прыхільнікамі гэтага ўнікальнага ўніверсітэта» — дадаў сп-р Вальмарк.