На парозе святкавання свайго 25-годдзя акадэмічная супольнасць ЕГУ ганарыцца тым, што ўніверсітэт чарговы раз становіцца Альма-матэр для новага пакалення маладых прафесіяналаў. Місія ЕГУ як ніколі актуальная сёння – інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую інтэлектуальную прастору магчыма толькі праз якасна новы падыход да вышэйшай адукацыі. Актуальныя даследванні ў галіне ліберальных навук і мастацтваў станоўча адрозніваюць ЕГУ ад іншых універсітэтаў ва Усходняй Еўропе.
У 2017 годзе дыпломы атрымаюць каля 150 выпускнікоў бакалаўрскіх праграм і 40 выпускнікоў магістарскіх праграм ЕГУ. Гэта будзе ўжо 9-ы выпуск магістраў і 8-ы выпуск бакалаўраў ЕГУ у Вільні. За гады працы ЕГУ у Вільні ўіверсітэт ужо скончылі 1953 выпускніка, у асноўным беларусы.
Другі год запар урачыстая Цырымонія ўручэння дыпломаў ЕГУ пройдзе ў касцёле св. Кацярыны (вул. Вільняўс 30). Сцены касцёла стануць своеасаблівым мастом паміж мінулым і будучым Беларусі: с гэтым месцам звязана шмат падзей з гісторыі Беларусі, а зараз у касцёле ўжо другі раз будуць уручацца дыпломы будучам лідэрам Беларусі.
Перад выпускнікамі з прамовай выступіць кіраўніцтва ўніверсітэта, шаноўныя госці ЕГУ, а таксама лаўрэат узнагароды «Выбітнаму выпускніку ЕГУ-2017».
Важна! Пачатак цырымоніі: 7 ліпеня (пятніца) а 13:00.
Пасля цырымоніі выпускнікі запрашаюцца на традыцыйную сустрэчу выпускнікоў у кафэ «Paviljonas» (вул. Піліма 21Б).
ЕГУ з радасцю запрашае ўсіх ахвотных адсвяткаваць гэтую значную для ўсёй супольнасці ЕГУ падзею, таму Цырымонія ўручэння дыпломаў з’яўляецца адкрытай да наведвання. Ахвотных прыйсці на цырымонію просім да 4 ліпеня падцвердзіць свой удзел па эл. пошце andrei.khrapavitski@ehu.lt.