У час мерапрыемства старшакласнікі змогуць прыняць удзел у дыскусіях і атрымаць навыкі па самых актуальных напрамках у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца да вывучэння на 5 бакалаўрскіх праграмах ЕГУ. З праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.
15 красавіка падчас «Дня з ЕГУ» перад удзельнікамі выступяць з адкрытымі лекцыямі выкладчыкі бакалаўрскіх праграм «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Культурная спадчына і турызм”, «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», а таксама будзе праведзены майстар-клас ад выкладчыкаў праграмы «Візуальны дызайн і медыя». Акрамя таго, вы зможаце задаць усе пытанні і атрымаць індывідуальныя кансультацыі аб паступленні, здачы іспытаў, вучобе ва ўніверсітэце і пражыванні ў Вільні ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса.
Важна! Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 14 красавіка.
«Дзень з ЕГУ» адбудзецца 15 красавіка з 12:00 па 16:30 у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў у Мінску (па адрасе пр. газеты «Праўда» 11, ст. м. Пятроўшчына).
Запрашаем азнаёміцца, як «Дзень з ЕГУ у Мінску» выглядаў у 2016 годзе.