Штогод Міністэрства асветы і навукі Літвы прапануе фінансавую падтрымку грамадзянам Беларусі, краін Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі для навучання на магістарскіх праграмах універсітэтаў Літвы. У конкурсе на атрыманне Дзяржаўных стыпендый для навучання на магістарскіх праграмах універсітэтаў Літвы улічваюцца акадэмічныя, навуковыя і творчыя дасягненні, валоданне замежнай мовай, а таксама матывацыя студэнтаў да навучання па абранай магістарскай праграме.
Дзяржаўная стыпендыя пакрывае нармаваны кошт навучання ў магістратуры, а таксама прадастаўляе штомесячную выплату ў памеры €380 падчас усяго перыяда навучання.
Пераможца конкурса стыпендый Валерыя Прыліпка кажа: «Стыпендыя – гэты вынік працы на працягу ўсіх 4 гадоў бакалаўрыята, улічваючы не толькі акадэмічную паспяховасць, але і разнастайныя ўніверсітэцкія актыўнасці. Мне было важна атрымаць стыпендыю, бо яна адкрывае новыя перспектывы, дае магчымасць паглыбіцца ў працэс даследвання і навучання. Больш за тое, я атрымала магчымасць наведваць розныя семінары, воркшопы і школы ў межах маей навуковай дзейнасці, не абмяжоўваючы сябе ў прасторы і грашовых сродках».
Усяго ў 2016 годзе Дзяржаўную стыпендыю атрымалі 67 чалавек, сярод іх — 6 магістрантаў ЕГУ:
- Юлія Градовіч, студэнтка магістарскай праграмы «Культурныя даследванні»
- Уладзіслаў Зубкевіч, студэнт магістарскай праграмы «Публічная палітыка»
- Юлія Іллюк, студэнтка магістарскай праграмы «Культурныя даследванні»
- Юлія Машэнская, студэнтка магістарскай праграмы «Публічная палітыка»
- Валерыя Прыліпка, студэнтка магістарскай праграмы «Культурныя даследванні»
- Анастасія Радзіонава, студэнтка магістарскай праграмы «Культурныя даследванні»
А таксама 3 выпускнікі ЕГУ, які працягваюць навучанне ў іншых універсітэтах Літвы:
- Вікторыя Данілюк, выпускніца бакалаўрыята ЕГУ 2016 года (Віленская акадэмія мастацтваў)
- Андрэй Капшай, выпускнік магістратуры ЕГУ 2016 года (Віленскі ўніверсітэт)
- Кірыл Шафееў, выпускнік бакалаўрыята ЕГУ 2016 года (Віленскі ўніверсітэт)