ЕГУ уручыць дыпломы буйнейшаму выпуску ў гісторыі ўніверсітэта

1 ліпеня адбудзецца ўрачыстая Цырымонія ўручэння бакалаўрскіх і магістарскіх дыпломаў выпускнікам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). У год дзесяцігоддзя ЕГУ у Вільні, адбудзецца буйнейшы выпуск за ўсю гісторыю ўніверсітэта, пачынаючы з заснавання ЕГУ у 1992 годзе ў Мінску.

1 ліпеня двесці шэсцьдесят дзевяць выпускнікоў, у тым ліку 228 бакалаўраў і 41 магістар, атрымаюць дыпломы ЕГУ у самым сэрцы старога горада Вільні – у касцёле Св. Кацярыны (вул. Вільяўс 30), які з’яўляецца найбольш выбітным прыкладам віленскай школы барока (архітэктар – Іаган Глаўбіц). Негледзячы на тое, што ўніверсітэт быў вымушаны пакінуць Мінск у 2004 годзе, за час знаходжання ў Вільні да гэтуль яго выпускнікамі ўжо сталі 1684 асобы, абсалютная большасць з каторых – беларусы.

Пачатак цырымоніі: 1 ліпеня (пятніца) а 14:00.

Цырымонія адкрытая для наведвання. Тых, хто жадае наведаць цырымонію, просім да 29 чэрвеня падцвердзіць свой ўдзел па адрасе vilius.alesius@ehu.lt.

Назад