На курсах «Мова нанова» дац. Іна Соркіна выступіла з публічнай лекцыяй «Мова мястэчак Беларусі»

7 снежня выкладчыца Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) дац. Іна Соркіна выступіла на мінскіх курсах «Мова нанова» з публічнай лекцыяй «Мова мястэчак Беларусі».

У рамках лекцыі дац. Соркіна распавяла пра феномен полілінгвістычнай местачковай культуры. Слухачам быў прадстаўлены аналіз адметных асаблівасцяў мястэчак у параўнанні з гарадамі і вёскамі, што дазволіла вылучыць унікальны лінгвістычны кантэкст, які існуе па-за агульнапрынятымі нормамі беларускай мовы.

https://www.youtube.com/watch?v=WK9eoIepmu0

З 2015 года выкладчыкі і студэнты ЕГУ ў якасці лектараў і слухачоў рэгулярна ўдзельнічаюць у курсах «Мова нанова».

Назад