Дасягненні і перспектывы развіцця ЕГУ прадстаўлены ў Берліне

Фота: Амбасада Літвы ў Нямеччыне

12 чэрвеня Амбасада Літвы ў Нямеччыне прыняла сустрэчу кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) з нямецкімі партнёрамі. Круглы стол, зладжаны пры падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра, адкрыўся з выступа былога прэзідэнта Еўрапейскага парламента, ганаровага доктара ЕГУ Ханса-Герта Пётэрынга.

На сустрэчы Рэктар ЕГУ праф. Сяргей Ігнатаў, Прэзідэнт акад. Анатоль Міхайлаў і кіраўнік Аддзела камунікацыі Максімас Мілта рэзюмавалі стан справаў ва ўніверсітэце прадстаўнікам Федэральнага міністэрства замежных спраў, Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, сацыяльных і палітычных фондаў, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама Службы акадэмічных абменаў Нямеччыны (DAAD). Былы прэзідэнт Еўрапейскага парламента д-р Ханс-Герт Пётэрынг адзначыў: «Я і далей намераны прасоўваць інтарэсы ЕГУ і звяртаць увагу міжнароднай супольнасці донараў і партнёраў да гэтага ўнікальнага адукацыйнага праекта».

Падчас круглага стала былі абгутараны дасягенні і будучы стратэгічны план ЕГУ на 2019-2024 годы, прадстаўлены накірункі развіцця акадэмічнага патэнцыляа ўніверсітэта.

Назад

Галерэя