На сайце ўніверсітэта — віртуальны навучальны корпус ЕГУ

Фота: Міндаўгас Мікуленас

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) паведамляе аб адкрыцці новага падзела сайта ўніверсітэта, які прапаноўвае VR-вопыт азнаямлення з новым навучальным корпусам — былым Аўгустынскім кляштары канца XVIII стагоддзя.

Цяпер усе зацікаўленыя ў навучальных і навуковых магчымасцях ЕГУ змогуць пашпацыраваць па навучальных аўдыторыях, бібліятэцы, дварах, калідорах і сутарэннях універсітэта. VR-маршрут скаладецца з 35 кропак агляду, якія знятыя ў рэжыме 360°.

Віртуальны тур па ЕГУ можна знайсці ў падзеле Навучальны корпус.

Назад