22-23 лістапада д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Сацыялінгвістычныя веды як сродак фармавання новай культуры бяспекі: Украіна і свет» ў Львове, арганізаванай Нацыянальным унівэрсітэтам імя І. Франка. Д-р Іваноў выступіў з дакладам «Інклюзіўная беларуская мова: стан, магчымасці (альбо як і навошта размаўляць і пісаць на гендэрна-карэктнай мове?)», а таксама ўзначаліў круглы стол па гендэрнай лінгвістыцы.
29-30 лістапада д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у буйнай сацыялінгвістычнай і этналагічнай міжнароднай канферэнцыі ў Варшаўскім унівэрсітэце на тэму «Стараправаслаўе (стараверства): учора і сёння», дзе прэзентаваў публіцы вынікі этналагічных экспэдыцыяў на тэму «Гендэрная гісторыя старавераў Віцебшчыны».