У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмяняліся вопытам, абмеркавалі пытанні, якія маюць непасрэднае дачыненне да моладзі з рэгіёну Усходняга суседства, а таксама абмяняліся перадавым вопытам супрацоўніцтва. Студэнты ЕГУ Кацярына Андронава, Кацярына Пушкарова, Кацярына Шафрановіч, Лізавета Шчэрба, Цімафей Малахоўскі і Вікторыя Галавач з’яўляюцца чальцамі супольнасці Маладых амбасадараў Еўропы.
Ініцыятыва «Маладыя амбасадары Еўропы» з’яўляецца часткай сеткі Моладзі еўрапейскага суседства, якая рэалізуецца з мэтай прасоўвання дыялогу ў пытаннях праграмы «Усходняе партнёрства».