Гід-комікс па мінскай Серабранцы выйшаў пры ўдзеле супольнасці ЕГУ

Мінская ўрбаністычная платформа выпусціла гід-комікс па мінскім раёне Серабранка, заснаваны на рэальных гісторыях і маршрутах яго жыхароў. У студзені праект быў адзначаны прэміяй «Зрабілі» ў намінацыі «Крэатыўнае рашэнне». Сярод аўтараў кнігі — выкладчыкі і выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ).

Рэдактарка гіда Агнія Асановіч скончыла магістратуру ЕГУ «Еўрапейскія даследванні». Адна з трох ілюстратарак, Вольга Няснова, была студэнткай праграмы «Дызайн» да закрыцця ЕГУ ў Мінску. Лектар Дэпартамента сацыяльных навук Павел Няхаеў збіраў інтэрвію з жыхарамі раёна і складаў тэкст гіда.

Пагартаць гід-комікс і паглядзець мапы цяперашняга, мінулага і будучыні Серабранкі можна ў бібліятэцы ЕГУ.

Запрашаем далучыцца да праекта на Facebook.

Назад

Галерэя