Абраны новы склад Кіраўнічай рады ЕГУ на 2020-2023 гг.

Фота: Kilimas Arts

6 студзеня Агульны сход саўладальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў рашэнне аб абранні на трохгадовы тэрмін новага склада Кіраўнічай рады – стратэгічнага органа кіравання ўніверсітэтам.

Згодна са Статутам, Кіраўнічая рада зацвярджае Стратэгічны план і Статут, структуру і ахвяраванні, вучэбныя праграмы і бюджэт, а таксама забяспечвае стратэгічнае кіраванне ЕГУ.

Пасля зацвярджэння новага склада Кіраўнічай рады старшыня Агульнага схода саўладальнікаў Хортан Бібі-Сэнтар адзначыў: «Я выказваю падзяку новым чальцам Кіраўнічай рады за іх гатоўнасць судзейнічаць ЕГУ і дзякую партнёрам Універсітэта за дапамогу з падборам такой годнай каманды ад якой будзе залежыць рэалізацыя Стратэгіі 2019-2024 у бліжэйшыя гады».

Па словах Рэктара праф. Сяргея Ігнатава: «З вялікім захапленнем я вітаю гэтых выбітных прафесіяналаў у Кіраўнічай радзе ЕГУ. Іх былыя дасягненні і ўнікальны вопыт – гэта скарб для нас. Кіраўнічай рада працягне працу па стратэгічных накірунках працы ЕГУ з асобнай ўвагай да акадэмічных складнікаў і будучых дасягненняў Універсітэта».

Кіраўнічая рада ЕГУ у наступным складзе была зацверджана тэрмінам на 3 гады, пачынаючы з 6 студзеня 2020 г.:

  • д-р Джонатан Фэнтан (ЗША)
    Ганаровы прэзідэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
  • Міндаўгас Качараўскіс (Літва) 
    Намеснік дырэктара Дэпартамента развіваючага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Літвы
  • Андрус Кубілюс (Літва)
    Чалец Еўрапейскага парламента, былы Прэм’ер-міністр Літвы (1999-2000, 2008-2012)
  • д-р Мегакліс Пятмезас (Грэцыя) 
    Прарэктар па камунікацыі, маркетынгу і наборы студэнтаў Міжнародных праграм Сіці-каледжа Шэфілдскага ўніверсітэта (галоўны корпус у Салоніках)
  • Рэйнхард Штут (Германія) 
    Генеральны менеджар і Партнёр у HanBao Energien, былы Міністр культуры і медыя ва Урадзе федэральная зямлі Гамбург (2010-2011)
  • праф. Сяргей Ігнатаў, ex officio (Балгарыя) 
    Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
  • акад. Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь)
    Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжанне новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ адбудзецца ў лютым 2020 г.

Кантактная асоба для прадстаўнікоў медыя: Максімас Мілта, maksimas.milta @ ehu.lt альбо +370 602 65 149

Назад