На семінары абмяркоўваўся сучасны стан габрэйскіх даследаванняў і навуковай перыёдыкі ў гэтай галіне ва Усходняй Еўропе. Важнае месца заняла праблема інтэрпрэтацыі габрэйскага мастацтва і захавання габрэйскай спадчыны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У прыватнасці, падчас семінара быў прадстаўлены праектны вопыт ЕГУ у справе рэалізацыі транспамежных праектаў па актуалізацыі габрэйскай спадчыны ў Беларусі, ажыццяўленне якіх стала магчымым дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы.
Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены новы нумар штогодніка «Цайтшрыфт / צייַטשריפֿט» за 2019 год і тэматычнай канцэпцыя па выданні штогодніка ў 2020 годзе.