Шведскі інстытут вылучыць 100 000 еўра для Надзвычайнага фонда ЕГУ па падтрымцы студэнтаў з Беларусі

Фота: Канстанцін Грыднеў

У адказ на бесперапынныя рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў і акцый салідарнасці ў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні паведамляе аб адкрыцці Надзвычайнага фонду для падтрымкі беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў.

На падставе першага ўнёску з боку Шведскага інстытута, першапачатковы аб’ём Надзвычайнага фонду ЕГУ складзе каля 100 000 еўра. Ахвяраванне з боку шведскіх партнёраў універсітэта дазволіць ЕГУ і далей дапамагаць тым студэнтам з Беларусі, якія трапляюць пад пераслед па палітычных матывах на сваёй радзіме. Аналагічны Фонд быў створаны ў ЕГУ для падтрымкі студэнтаў, якія былі адлічаныя з ВНУ пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

У прыватнасці, студэнты, у дачыненні да якіх ажыццяўляўся палітычны і іншы ціск, а таксама, якія былі адлічаныя з беларускіх ВНУ, могуць звярнуцца ў ЕГУ для пераводу на адну з абраных навучальных праграм і бясплатнага навучання па мадэлі ліберальнай адукацыі.

Выкладчыкам і навукоўцам з ВНУ і даследчых установаў Беларусі, якія сутыкаюцца з палітычным ціскам з боку ўладаў, прапаноўваецца загадзя і ў індывідуальным парадку звязацца з Дэпартаментам сацыяльных навук (dep.social@ehu.lt)  альбо Дэпартаментам гуманітарных навук і мастацтваў (dep.humanities-arts@ehu.lt) для ўзгаднення магчымасцяў па ажыццяўленні сумесных даследаванняў на падставе навуковай стажыроўкі (research fellowship) пад афіліяцыяй з беларускім універсітэтам у Вільні.

Магчымасць перавода прапаноўваецца па наступных праграмах сталай і дыстанцыйнай формы навучання:

Каб падаць заяву на перавод у ЕГУ, неабходна:

  1. Запоўніць заяву і даслаць яе на students.requests@ehu.lt, прыклаўшы акадэмічную даведку аб пройдзеных курсах.
  2. Запоўніць заяву аб прадастаўленні фінансавай дапамогі і даслаць яе на office@ehu.lt, прыклаўшы дакументы, якія ілюструюць палітычны ціск.
  3. Падаць анлайн-заяву на прызнанне ў Літве атэстата/ дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Па выніках выканання названых пунктаў неабходна запоўніць анлайн-анкету будучага студэнта ЕГУ. Раней, дзякуючы падтрымцы літоўскага ўрада са сродкаў Міністэрства замежных спраў, 52 студэнты з Беларусі ўжо былі прынятыя на бясплатную форму навучання ў ЕГУ у 2020/21 навучальным годзе.

Кансультацыі ажыццяўляе Аддзел камунікацыі і развіцця:

  • па эл. пошце: recruitment@ehu.lt
  • у сац. сетках: Facebook, VK
  • праз Skype: QuestionEHU

ЕГУ гэта адзіны беларускі ўніверсітэт, які цалкам прытрымліваецца прынцыпаў акадэмічных свабодаў.  Дзякуючы ліберальнай мадэлі навучання, выкладанню на родных мовах і інтэнсіўнай англамоўнай падрыхтоўцы, а таксама паўнавартаснаму паглыбленню ў рэалізацыю сацыяльных праектаў, студэнты-беларусы атрымліваюць сапраўды еўрапейскую адукацыю, якая дазваляе рэалізаваць свае прафесійныя і творчыя амбіцыі як у Беларусі, так і па ўсім свеце. Пасля вымушанага пераезду ЕГУ ў Вільню выпускнікамі ўніверсітэта сталі 2577 чалавек, абсалютная большасць з іх грамадзяне Беларусі.

 

Назад