Эстонія — новы донар Надзвычайнага фонду ЕГУ

Фота: Канстанцін Грыднеў

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведамляе аб далейшым пашырэнні складу донараў Надзвычайнага фонду для падтрымцы студэнтаў, якія сутыкнуліся з ціскам беларускіх ўладаў. Аб’ём дадатковага фінансавання з боку Міністэрства замежных спраў Эстоніі складзе 50 000 еўра.

Дзякуючы дадзенаму рашэнню, ЕГУ зможа працягнуць прадстаўленне бясплатных месцаў для навучання і пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў інтэрнаце для тых студэнтаў з Беларусі, якія пачнуць вучобу ў беларускім універсітэце ў выгнанні ў вясеннім семестры 2020/21 года.

Эстонія з’яўляецца адной з краінаў-чальцоў міжнароднай кааліцыі донараў, якія спрыялі аднаўленню дзейнасці ЕГУ пасля закрыцця ўніверсітэта ўладамі Беларусі ў 2004 годзе. Да нядаўняга часу агульная сумма падтрымкі ЕГУ з боку Эстоніі склала 125 000 еўра.

За апошні час донарамі Надзвычайнага фонду ЕГУ сталі Шведскі інстытут і Міністэрства замежных спраў Нарвегіі. Універсітэт працягвае весці перамовы з патэнцыйнымі донарамі для пашырэння дзейнасці Фонду.

Назад