Праца круглага стала плануецца ў рамках секцый:
- Суадносіны нацыянальнага і міжнароднага права;
- Калізіі ў нацыянальным і міжнародным праве;
- Рэалізацыя, абарона і аднаўленне парушаных правоў у нацыянальнай і міжнароднай прасторы;
- Уплыў міжнароднага права на фарміраванне прававой сістэмы дзяржавы;
- Міжнародныя інстытуты забеспячэння правоў і свабод чалавека;
- Роля і месца рашэнняў ЕСПЧ ў Нацыянальнай судовай сістэме;
- «Erga Omnes», або адзін за ўсіх і ўсе за аднаго ў практыцы рэалізацыі нормаў міжнароднага права.
Важна! Круглы стол адбудзецца ў фармаце анлайн на платформе Google Meet 25 траўня з 10:45 да 16:00 (па Вільні / Кіеву / Мінску).
Праграма мерапрыемства:
- 10:45-11:00 Падключэнне ўдзельнікаў круглага стала да анлайн-платформы правядзення;
- 11:00-11:30 Прывітальнае слова і абмеркаванне фармату працы па секцыях;
- 11:30-16:00 Праца дыскусійных платформ (секцый).
Рабочыя мовы круглага стала: англійская, украінская, беларуская.
Матэрыялы і рэгістрацыйныя формы для ўдзелу ў круглым стале прымаюцца выключна ў электронным варыянце па адрасе globalstudassociation@gmail.com да 15 траўня. Падрабязныя патрабаванні да афармлення матэрыялаў, рэгістрацыйная форма і кантакты арганізатараў даступныя па спасылцы.
Удзел у мерапрыемстве стале з’яўляецца бясплатным. Кожны ўдзельнік Міжнароднага студэнцкага круглага стала атрымае сертыфікат аб удзеле.