Францыск Скарына шырока вядомы як гуманіст, першадрукар, аўтар і перакладчык, які апублікаваў першую кнігу на ўсходнеславянскай мове ў 1517 годзе ў Празе.
Эксперты і арганізацыі па ўсім свеце вывучаюць яго спадчыну, звязаную з асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю. Ў 2022 годзе культурныя супольнасці шэрагу краін будуць адзначаць 500-годдзе выдання ў Вільні «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны. Аднак, сфера яго інтарэсаў адрозніваецца асаблівай шыратой і ўключае таксама медыцыну, фармакалогію, батаніку, астраномію, філасофію, тэалогію, палітыку і інш.
Уражвае таксама і геаграфія падарожжаў Скарыны, якая ахоплівае Полацк (Беларусь), Вільнюс (Літва), Кракаў і Познань (Польшча), Капенгаген (Данія), Венецыю, Рым і Падую (Італія), Вітэнберг (Германія), Калінінград (былы Кёнігсберг) і Маскву (Расія) і іншыя гарады і краіны.
Факты, звязаныя з дзейнасцю і геаграфіяй падарожжаў Францыска Скарыны, адкрываюць унікальную магчымасць раскрыцця ўсёй разнастайнасці матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, звязанай з яго асобай і ўкладам у развіццё еўрапейскай культуры ў шырокім геаграфічным і тэматычным кантэксце Еўрапейскага Адраджэння.