Сафія Сапега з’яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі і вучыцца ў ЕГУ на праграме «Міжнароднае права і права Еўрапейскага союза». Падчас вяртання з маладым чалавекам з водпуска, Сафію ў Вільні чакала надыходзячая абарона магістарскай працы. У выніку правядзення ўладамі Беларусі спецаперацыі па пасадцы самалёта студэнтка была затрымана супрацоўнікамі Упраўлення Следчага камітэта па г. Мінску па надуманых і неабаснаваных падставах. Выкладчыкі і аднагрупнікі сцвярджаюць, што Сафія адметная сваёй высокай паспяховасцю і бясспрэчнай рэпутацыяй у супольнасці ЕГУ.
Універсітэт настойвае на неабходнасці прадстаўлення неадкладнай консульскай дапамогі Сафіі. Апроч таго, ЕГУ звяртаецца да міжнародных партнёраў, донараў і праваабарончай супольнасці, каб судзейнічаць неадкладнаму вызваленню студэнткі. Універсітэт падтрымлівае сувязь з сям’ёй Сафіі.
Супольнасці ЕГУ катэгарычна асуджае безпакаранасць уладаў Беларусі і патрабуе выканання міжнародных абавязкаў Беларусі, а таксама забеспячэння праў і свабод грамадзян, замацаваных ў Канстытуцыі Беларусі. Мы салідарныя з усімі незаконна затрыманымі і беларусамі, якія апынуліся пад беспрэцэдэнтным палітычным пераследзе. Мы пратэстуем супраць несправядлівага затрымання прадстаўніцы супольнасці ЕГУ Сафіі Сапега.
Зараз палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя студэнты ЕГУ Марыя (Марфа) Рабкова, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, а таксама выпускнікі Мікола Дзядок і Уладзімір Малахоўскі.