Мова нанова з праф. Аляксандрам Калбаскам

Фота: movananova.by

21 кастрычніка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых на бяседу «Музейны куфэрачак» з прафесарам Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў  ЕГУ Аляксандрам Калбаскам.

Сустрэча адбудзецца ў рамках бясплатных курсаў беларускай мовы ў Вільні «Мова нанова» 21 кастрычніка а 18:00 у Беларускім доме, па адрасе вул. Віленская, д. 20 (Vilniaus g. 20).

Вас чакае нязмушаная бяседа пра музеі і музейную міфатворчасць. Пашукаем разам, зазірнуўшы ў куфэрачак, адказы на пытанні: «Навошта людзі збіраюць рэчы?», «Што было, калі музеяў не было?», «Якім чынам і навошта музеі “падманваюць” людзей?». Да ўсяго мяркуецца прэзентацыя падкаста «Беларускія байкі».

Назад