Сустрэча адбудзецца ў рамках бясплатных курсаў беларускай мовы ў Вільні «Мова нанова» 21 кастрычніка а 18:00 у Беларускім доме, па адрасе вул. Віленская, д. 20 (Vilniaus g. 20).
Вас чакае нязмушаная бяседа пра музеі і музейную міфатворчасць. Пашукаем разам, зазірнуўшы ў куфэрачак, адказы на пытанні: «Навошта людзі збіраюць рэчы?», «Што было, калі музеяў не было?», «Якім чынам і навошта музеі “падманваюць” людзей?». Да ўсяго мяркуецца прэзентацыя падкаста «Беларускія байкі».