Умовы фотаконкурсу:
- Фатаграфія ці фатаграфіі павінны адносіцца да Вільні (зробленыя падчас акцый, мерапрыемстваў або, напрыклад, сцяг, усталяваны на балконе, у акне і г. д. па ўсёй Вільні) і быць зробленымі ў 2020-2021 гг.;
- Фатаграфія ці фатаграфіі могуць быць як ананімнымі, так і падпісанымі (аўтар, месца ці раён Вільні);
- Фатаграфія ці фатаграфіі павінны быць адпраўлены да 31 снежня з паметкай «Вільня пад бел-чырвона-белым сцягам» доктару Уладзіславу Іванову: uladzislau.ivanou@ehu.lt.
Пасля заканчэння конкурсу журы, якое складаецца з выкладчыкаў праграм «Сусветная палітыка і эканоміка», «Публічная палітыка» і сацыяльных партнёраў універсітэта, абяруць трох пераможцаў, якія атрымаюць кнігі па тэматыцы конкурсу, а таксама памятныя прызы з лагатыпам ЕГУ.
Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены 15 студзеня.
Усе работы, атрыманыя арганізатарамі, будуць раздрукаваны і выстаўлены ў корпусе ЕГУ на Дзень Волі ў 2022 годзе. Таксама студэнты і студэнткі змогуць выкарыстоўваць свае працы ў партфоліа.