Прэзентацыя перакладу рамана «Падзея» французскай пісьменніцы Ані Эрно

Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае ўсіх жадаючых на прэзентацыю перакладу рамана «Падзея» французскай пісьменніцы Ані Эрно.

Кнігу і творчасць пісьменніцы прэзентуе перакладчык рамана з французскай мовы, выкладчык ЕГУ дац. Уладзіслаў Іваноў.

На прэзентацыі можна будзе набыць новы раман (кошт 5 еўра). Раман быў апублікаваны ў выдавецтве Gudų Kultūros Draugija Lietuvoje.

Важна! Мерапрыемства адбудзецца 17 лютага а 17:30 у 110 аўд. ЕГУ, Savičiaus g. 17. Для ўдзелу рэгіструйцеся па спасылцы.

Раман «Падзея», які цяпер даступны на беларускай мове, нядаўна быў экранізаваны французскай рэжысёркай Адрэ Дзіван і ўдастоены Залатога льва на 78-м Венецыянскім кінафестывалі 2021 года.

Калі ласка, не забывайце аб мерах засцярогі падчас кавіда (абавязковае нашэнне масак)!

Назад