Праца над моўнай палiтыкай ЕГУ: новыя крокi

Фота: Alexandra Murashko

30 чэрвеня адбылася расшыраная сустрэча працоўнай групы ды частцы акадэмiчнай cупольнасцi ўнiверсiтэту, прысвечаная моўнай палітыцы ЕГУ.

Асноўнымі адкрытымі пытаннямі размовы сталі:

1. Якім павінен быць дакумент? Якой формы? Навошта? Што ў ім павінна быць адлюстравана?

2. У якой форме/фармаце працягваць працу над моўнай палітыкай ЕГУ.

У рамках гэтых адкрытых пытанняў паўсталі шматлікія канкрэтныя каментары і прапановы (вельмі скарочана яны прадстаўленыя ніжэй):

1. Прапанова па стварэнні спачатку дэкларацыі ці дэкларатыўнага дакументу, а потым часткі па імпліментацыі. Бальшыня прысутных схілілася да гэтага варыянту. Прапаноўваўся і такі варыянт: замест моўнай палітыкі выкарыстоўваць панятак інструкцыя / guideline у пытанні моўнай палітыкі.
2. Звязаць моўную палітыку з стратэгічным планам (місія 3 плану).
3. Пашырыць кола бэнэфэцыяраў, на каго скіраваны дакумэнт, абавязкова ўключыць абітурыентаў.
4. Праверыць, ці няма (ці не будзе) супярэчнасцяў паміж моўнай палітыкай і action-plan’ам.
5. Ужываць тактыку  малых крокаў у пытанні беларусізацыі / прасоўвання беларускай мовы цягам iмплеменацыi iмпрэз, моўных  курсаў, выдавенцкай дзейнасцi і гэтак далей.
6. Пашырыць канцэпт шматмоўя з завуаляванага дзьвухмоўя (расейска-ангельскага) да рэальнага шматмоўя (беларуска-расейска-ангельска-летувіскага).

Была агучаная ідэя працягнуць працу над выпрацоўкай спачатку дэкларацыі пажадана сумесна з іншымі структурамі ўнівэрсытэту.

На Сэнаце 11 ліпеня сэнатары-кi  будуць азнаёмлены з ходам працы.

Назад