Асноўнымі адкрытымі пытаннямі размовы сталі:
1. Якім павінен быць дакумент? Якой формы? Навошта? Што ў ім павінна быць адлюстравана?
2. У якой форме/фармаце працягваць працу над моўнай палітыкай ЕГУ.
У рамках гэтых адкрытых пытанняў паўсталі шматлікія канкрэтныя каментары і прапановы (вельмі скарочана яны прадстаўленыя ніжэй):
1. Прапанова па стварэнні спачатку дэкларацыі ці дэкларатыўнага дакументу, а потым часткі па імпліментацыі. Бальшыня прысутных схілілася да гэтага варыянту. Прапаноўваўся і такі варыянт: замест моўнай палітыкі выкарыстоўваць панятак інструкцыя / guideline у пытанні моўнай палітыкі.
2. Звязаць моўную палітыку з стратэгічным планам (місія 3 плану).
3. Пашырыць кола бэнэфэцыяраў, на каго скіраваны дакумэнт, абавязкова ўключыць абітурыентаў.
4. Праверыць, ці няма (ці не будзе) супярэчнасцяў паміж моўнай палітыкай і action-plan’ам.
5. Ужываць тактыку малых крокаў у пытанні беларусізацыі / прасоўвання беларускай мовы цягам iмплеменацыi iмпрэз, моўных курсаў, выдавенцкай дзейнасцi і гэтак далей.
6. Пашырыць канцэпт шматмоўя з завуаляванага дзьвухмоўя (расейска-ангельскага) да рэальнага шматмоўя (беларуска-расейска-ангельска-летувіскага).
Была агучаная ідэя працягнуць працу над выпрацоўкай спачатку дэкларацыі пажадана сумесна з іншымі структурамі ўнівэрсытэту.
На Сэнаце 11 ліпеня сэнатары-кi будуць азнаёмлены з ходам працы.