Прафесар ЕГУ Ілля Беразніцкас ушанаваны Дзяржпрэміяй у галіне культуры і мастацтва Літвы

Урадавая камісія Літвы на чале з гісторыкам культуры доктарам Відасам Далінскасам з 48 прэтэндэнтаў адабрала 12 кандыдатаў на прысуджэнне прэміі ў галіне культуры і мастацтва. У іх ліку – рэжысёр-аніматар Ілля Беразніцкас, прафесар Віленскай мастацкай акадэміі, прафесар Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Прэтэндэнтаў ацэньвалі чальцы камісіі, у склад якой увайшлі: віяланчэліст Міндаўгас Бачкус, пісьменнік Даніелюс Мушынскас, перакладчыца Дайва Даўгірдзене, дарадчыца прэм’ер-міністаркі Габрыэле Жайдзіце, актрыса Даля Міхялявічутэ, мастацтвазнаўца Эрнэстас Парульскіс, архітэктар Артурас Асаўскас, харэографка Ліна Пуаджукайтэ-Ланаўскене, даследчыца культуры, гісторык фатаграфіі д-рка Маргарыта Матулітэ, кінакрытык Раса Паўкшцітэ, намесніца міністра культуры Дайна Урбанавічэне.

Дзяржаўная прэмія штогод уручаецца за значны ўклад і выдатныя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт сардэчна віншуе праф. Іллю Беразніцкаса з заслужанай узнагародай і высокім прызнаннем!

Назад