Публічная лекцыя «Акадэмічная свабода ва ўмовах палітызацыі»

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 2 лютага на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар – кандыдат сацыялагічных навук Ілля Праснякоў.

Тэма: Акадэмічная свабода ва ўмовах палітызацыі: погляд з вебераўскай перспектывы.

Лекцыя пачнецца ў 18.00 і будзе адбывацца анлайн, праз ZOOM.

Лекцыя будзе адбывацца на рускай мове.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Цыкл публічных лекцый Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.

Назад