Дзень Волі

Шаноўнае спадарства!
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас прыняць удзел у імпрэзе з нагоды Дня Волі!

Праграма імпрэзы

25 сакавіка 13:30 – 15:30

ЕГУ (аўд. 303), вул. Савічаўс 17, Вільня

Міні-лекцыі пра беларускую ідэнтычнасць

  • Сяргей Харэўскі, лектар Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ

Тэма: Роль беларусак і беларусаў Вільні ў стварэнні БНР

  • Таццяна Шчытцова, прафесарка Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі

Тэма: Што такое беларускі грамадзянскі нацыяналізм?

  • Андрэй Вазьянаў, лектар Акадэмічнага  дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ

Тема: Беларус_кі і беларуская мова ў Вільні: назіранні з 2020-ых

Прэзентацыя анімацыйнага роліка паводле верша Максіма Багдановіча «Пагоня»

  • Выкладчыкі і студэнт_кі праграмы «Візуальны дызайн»

Рэгістрацыя

Запрашаем усіх!

Назад