Лектар – дактарант ЕГУ Іван Новік.
Тэма: Сацыяльна-палітычныя погляды Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) у кантэксце кааператыўнага руху Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Мова лекцыi – беларуская.
Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17). Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
Цыкл публічных лекцый
Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.
Арганізатар: Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.