Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ працягвае цыкл навуковых семінараў «Код прысутнасці»

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ працягвае цыкл навуковых семінараў у рамках навуковых даследаванняў «Код прысутнасці: даследаванне Беларусі і беларусаў у еўрапейскай і глабальнай прасторы».

На другім навуковым семінары адбудзецца прэзентацыя праектаў даследавання, у якіх прапануецца абмеркаваць складаныя культурныя працэсы ў асяроддзі беларускай творчай эліты ў розныя часы эміграцыі.

Семінар адбудзецца 30 лістапада 2023 года в 18.00 (час літоўскі).

Дзе: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, вул. Савічаўс 17, аўд. 104.

Спікеры семінара:

  • Віктар Марціновіч, доктар мастацтвазнаўства Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, «Стваральнае выгнанне: М. Шагал, Х. Суцін як удзельнікі l’ecole de Paris»;
  • Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, «Інжынеры чалавечых душ пасля пратэсту 2020: траўмы і ідэнтыфікацыі беларускіх літаратараў-мігрантаў».

Семінар прадугледжвае дыскусію.

Фармат семінара гібрыдны.

Час правядзення – 1,5 гадзіны.

Запрашаем усю супольнасць ЕГУ!

Для удзелу неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Назад