На другім навуковым семінары адбудзецца прэзентацыя праектаў даследавання, у якіх прапануецца абмеркаваць складаныя культурныя працэсы ў асяроддзі беларускай творчай эліты ў розныя часы эміграцыі.
Семінар адбудзецца 30 лістапада 2023 года в 18.00 (час літоўскі).
Дзе: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, вул. Савічаўс 17, аўд. 104.
Спікеры семінара:
- Віктар Марціновіч, доктар мастацтвазнаўства Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, «Стваральнае выгнанне: М. Шагал, Х. Суцін як удзельнікі l’ecole de Paris»;
- Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, «Інжынеры чалавечых душ пасля пратэсту 2020: траўмы і ідэнтыфікацыі беларускіх літаратараў-мігрантаў».
Семінар прадугледжвае дыскусію.
Фармат семінара гібрыдны.
Час правядзення – 1,5 гадзіны.
Запрашаем усю супольнасць ЕГУ!