Паведамленне для супольнасці ЕГУ

1 сакавіка 2024 года: Учора на сумесным пасяджэнні члены Кіроўнай рады ЕГУ і Агульнага сходу саўладальнікаў, адказныя за кіраванне ўніверсітэтам, выказалі падзяку прафесару Кшыштафу Рыбіньскі за яго службу на пасадзе рэктара, а таксама прызначылі PhD Вілюса Шадаўскаса на пасаду часова выконваючага абавязкі рэктара і зацвердзілі правілы пошуку новага рэктара.

29 лютага, у апошні дзень на пасадзе рэктара сп-ра Рыбіньскі, сябры рады адзначылі яго шматлікія дасягненні за час кіраўніцтва ЕГУ, уключаючы кіраванне камандай, якая забяспечыла ўніверсітэту беспрэцэдэнтную 7-гадовую акрэдытацыю, запуск некалькіх новых адукацыйных праграм і рэалізацыю фандрайзінгавых ініцыятыў.

Сябры рады таксама адзначылі, што канцлер ЕГУ Вілюс Шадаўскас цесна супрацоўнічаў з рэктарам Рыбіньскі на працягу амаль года і аптымальна падрыхтаваны для працягу працы, якую яны пачалі разам. Апроч бягучых абавязкаў, в.а. рэктара Шадаўскас зоймецца рэалізацыяй ініцыятыў, звязаных з пашырэннем адукацыйных праграм, пераглядам місіі і стратэгіі ўніверсітэта, унутранымі рэформамі і фандрайзінгам. У сваёй працы в.а. рэктара будзе абапірацца на рэсурсы кваліфікаванага персаналу рэктарата, выкладчыкаў, донараў і членаў кіруючых органаў.

Для пошуку новага рэктара, які адкрыецца ў пачатку сакавіка, ЕГУ сфарміруе камітэт па пошуку ў складзе прадстаўнікоў дэпартаментаў, студэнцтва, донараў і кіруючых органаў. Камітэт скарыстаецца паслугамі рэкрутынгавай кампаніі для пошуку кандыдатаў на пасаду рэктара і праверкі іх адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням. Улічваючы, што працягласць працэсу залежыць ад многіх фактараў, якія не залежаць ад ЕГУ, разам з тым чакаецца, што пошук будзе завершаны да лета, а новы рэктар уступіць на пасаду да адкрыцця навучальнага года восенню. Нараўне з камуніцыраваннем па пытаннях, звязаных з пераходным этапам, і выкананнем іншых аперацыйных задач, в.а. рэктара і камітэт па пошуку будуць інфармаваць супольнасць ЕГУ аб падборы кандыдатаў на ключавых этапах гэтага працэсу.

Назад