Кожны дзень школы будзе складацца з трох частак:
- лекцыі эксперта_к і даслед_ніц;
- індывідуальныя прэзентацыі ўдзельніц і ўдзельнікаў школы, прысвечаныя ўласным рэалізуемым даследаванням або праектам па апісанай вышэй праблематыцы;
- крэатыўная майстэрня.
Вынікам школы стане стварэнне ўдзельнікамі эсэ або іншых крэатыўных твораў, прысвечаных тэмам, якія будуць абмяркоўвацца. Аўтары і аўтаркі найлепшых работ атрымаюць міні-стыпендыі для працягу даследаванняў або развіцця сваіх прафесійных навыкаў.
Да ўдзелу ў школе запрашаюцца:
- студэнт_кі і маладыя даследчы_цы культуры, спадчыны і ўрбаністыкі;
- актывісты і актывісткі грамадзянскай супольнасці;
- маладыя прафесіяналы з тых жа сфер.
Летняя школа пройдзе ў гібрыдным вочна-дыстанцыйным фармаце з 15 па 19 ліпеня. Вочная частка будзе арганізавана ў Вільні ў памяшканнях ЕГУ.
Рабочыя мовы школы: беларуская, руская, англійская.
Для ўдзелу запоўніце дадзеную форму да 25 красавіка.
Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, па запыце і ў залежнасці ад наяўных рэсурсаў, будзе прапанавана пражыванне ў гатэлі, а таксама кампенсацыя транспартных выдаткаў і харчавання падчас семінара. Арганізатары не могуць гарантаваць адкрыццё літоўскай візы.
Арганізатары не будуць весці аўдыё-відэа запіс мерапрыемстваў школы, а таксама абавязваюцца прытрымлівацца захадаў інфармацыйнай бяспекі для ўдзельнікаў школы.
У выпадку дадатковых пытанняў пішыце на адрас stsiapan.stureika@ehu.lt (Сцяпан Стурэйка).
Праект спансіруецца ўрадам ЗША.