Вілюс далучыўся да ЕГУ ў 2018 годзе і хутка дасягнуў вышэйшых кіраўнічых пасадаў: перад тым як стаць выканаўцам абавязкаў рэктара ў сакавіку 2024 года, ён працаваў кіраўніком аддзела стратэгічнага планавання і канцлерам. Выконваючы абавязкі рэктара, спадар Вілюс зрабіў унёсак ва ўстойлівасць і прадуктыўнасць ўніверсітэта: праводзіў структурныя рэформы; зрабіў ЕГУ больш заўважным у Літве і для міжнародных партнёраў і донараў; стабілізаваў працэсы паступлення ва ўніверсітэт, распрацоўкі праграм і фінансавання. Кіраўнічыя органы ЕГУ абралі спадара Вілюса, зыходзячы з яго адпаведнасці патрабаванням да пасады рэктара, яго добрай працы ў якасці выканаўца абавязкаў рэктара, яго перспектыўнага бачання будучыні ЕГУ і доўгай адданасці ўстанове.
Спадар Вілюс заступае на пасаду рэктара ў час надзвычайных выклікаў і імклівых зменаў ва ўніверсітэце і ў рэгіёне. Атрымаўшы ў бягучым годзе беспрэцэдэнтную акрэдытацыю на сем год, вышэйшае кіраўніцтва ўстановы засяродзіць увагу на павялічэнні набору, павышэнні навукова-даследчага патэнцыялу, пашырэнні спектру праграм і ўмацаванні фінансаў універсітэта. Мы ўпэўненыя, што пад кіраўніцтвам спадара Вілюса ЕГУ ўзмоцніць сваю ўнікальную ролю – забеспячэнне беларусам і моладзі ўсяго рэгіёна высокаякаснай адукацыі, што заснавана на агульных каштоўнасцях, развівае іх крытычнае мысленне, творчую дзейнасць і самастойнасць.
Мы шчыра вітаем Вілюса на пасадзе рэктара і жадаем яму – і ЕГУ – вялікіх поспехаў на працягу наступных пяці гадоў!