Часам студэнт усведамляе, што вучоба ў абранай ВНУ перастала натхняць, не апраўдвае чаканняў, навязвае жорсткія рамкі і абмежаванні ці не забяспечвае годнага ўзроўню ведаў.
Добрая навіна: заўсёды можна змяніць навучальную ўстанову! Калі вы разглядаеце магчымасць пераводу ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і хочаце вучыцца ў сучаснай ВНУ, дзе цэняцца крытычнае мысленне і індывідуальны падыход, мы падрабязна раскажам пра асноўныя этапы.
Часцей за ўсё, для пераводу дастаткова вашага жадання, цярпення пры зборы дакументаў і крыху часу на афармленне заяўкі.
Хто можа перавесціся?
📌 ЕГУ прымае студэнтаў з няскончанай вышэйшай адукацыяй на бакалаўрскія праграмы па сталай (вочнай) і сталай сесійнай (завочнай) форме навучання.
⏳ Тэрміны падачы
Заявы прымаюцца цэлы год, і іх можна падаць у любы час. Аднак для залічэння ў бліжэйшы семестр аформіце яе не пазней за 30 дзён да яго пачатку:
📅 Восеньскі семестр — пачатак 1 кастрычніка
📅 Вясновы семестр — пачатак 1 сакавіка
Як скласці заяву на перавод?
1️⃣ Спампуйце шаблон заявы на перавод.
2️⃣ Афарміце яе і захавайце ў фармаце MS Word (.docx). Калі ў вас ужо ёсць пацвярджальныя дакументы, дадайце іх у гэты ж файл.
3️⃣ Запоўніце анлайн-форму і далучыце да яе падрыхтаваную заяву.
4️⃣ Чакайце рашэнне — універсітэт разгледзіць вашу заяву на працягу 15 каляндарных дзён і паведаміць вам пра вынік.
📢 Паважаныя студэнты!
Змена ўніверсітэта — адказнае рашэнне. Калі вам патрэбна дапамога або ўдакладненне па працэдуры, звяртайцеся — мы заўсёды на сувязі!
📩 Пішыце нам: students.requests@ehu.lt
📞 Тэлефануйце або пішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
Будучыня — у вашых руках. Вучыцеся там, дзе вас шануюць! 🎓